Механізатары кааператыва “Варняны” обвясцілі страйк

Механізатары сельскага кааператыва “Варняны” Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці абвясцілі страйк і адмовіліся выходзіць у поле.

Як паведамілі працоўныя, пратэст выкліканы пазапраўнымі звальненнямі, нявыплатамі прэмій і змяншэннем заробкаў, што практыкуе цяперашняе кіраўніцтва кааператыва. Адмаўляюцца працаваць 43 механізатары. Яны патрабуюць, каб звольніўся старшыня сельгаспрадпрыемства Уладзіслаў Рук.

Метады кіравання Рука механізатары лічаць пазапраўнымі. На іх думку, старшыня кааператыва не займаецца развіццём прадпрыемства, а эканоміць сродкі за кошт заробкаў працоўных. Забастоўшчыкаў наведаў начальнік Астравецкага РАУС, прадстаўнік райвыканкама, а таксама людзі ў цывільным. Яны ўгаворвалі механізатараў выйсці на працу. Аднак, нягледзячы на гэта, па словах працоўных, страйк працягнецца да таго часу, пакуль іх умовы не будуць выкананыя.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)