Мечыслаў Грыб захварэў на каранавірус

Былы кіраўнік Беларусі ляжыць ў дзясятай бальніцы Мінска з двухбаковай пнеўманіяй ужо тыдзень.

Пра гэта паведаміў палітык Ігар Барысаў.

Паводле Барысава, Мечыслаў Грыб сказаў, што ідзе на папраўку, бо спала тэмпература.

—  Веру, што ўсё будзе добра і хутка пацісну яго мужную руку, — напісаў палітык.

Былому старшыні Вярхоўнага Савету (1994 – 1996 гады) Мечыславу Грыбу ў верасні споўнілася 83 гады.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(13)