Мастака Алеся Пушкіна звальняюць з працы пасля таго, як на яго завялі крымінальную справу
Сёння Пушкіна звольнілі з ААТ «Белрэстаўрацыя», дзе ён працаваў мастаком-рэстаўратарам.
Як паведамляе тэлеграм-канал BY_culture, начальніца аддзелу кадраў прапанавала яму напісаць заяву па ўласным жаданні, Алесь адмовіўся і сказаў, што хоча працаваць на карысць Беларусі надалей, на што атрымаў адказ, што ўсё адно будзе звольнены, а прычыну — прыдумаюць.
Падтрымаць рэпрэсаваных беларускіх творцаў можна тут. Сродкі ідуць у тым ліку на юрыдычную падтрымку.
Пушкін — фігурант крымінальнай справы аб «рэабілітацыі нацызму». Нагодай стаў зроблены ім партрэт Аўгена Жыхара — байца антысавецкага пасляваеннага супраціву.
Читайте еще
Избранное