Общество

Дзіяна Серадзюк, Новы час 

Мама палітзняволенай студэнткі Асі Булыбенка: «Гэтыя дзеці — і ёсць будучыня»

«Я ўпершыню ўбачыла, як падае зорка, зразумела, якое ў мяне любімае дрэва і дазволіла сабе жыць», — гаворыць Аксана Агурчыкава, мама палітзняволенай, якую асудзілі на 2,5 гады калоніі па «справе студэнтаў».

Напярэдадні народзінаў дачкі Аксана шчыра распавяла, які шлях ёй давялося прайсці, каб прыняць сітуацыю, і як з-за кратаў Ася мяняе яе жыццё.

Аксана Агурчыкава — танклявая маладая жанчына, якую саму можна прыняць за студэнтку. Зручнае адзенне, стылёвая стрыжка (вынік стрэсу — раней у Аксаны былі даўгія валасы), сабранасць і імклівасць у рухах — за апошнія 10 месяцаў, што Насця за кратамі, яна прывыкла хутка рэагаваць на незнаёмыя сітуацыі. Цвёрдасць у абліччы, якая, зрэшты, раз-пораз змяняецца ўсмешкай. І неверагодная ўнутраная моц, якую літаральна адчуваеш фізічна.

Усе астатнія аўтарскія адступленні залішнія, таму публікуем шчыры маналог маці палітзняволенай.

«Факт, што будзе калонія за спевы і сядзенне на прыступках, я не магла ўспрыняць»

— Яна перахварэла за два тыдні да прысуда. Тэст на кавід там не бралі, але ёй было вельмі кепска і яна вельмі страціла ў вазе. Візуальна пры росце 175 яна выглядае на 45 кг. Піша, што вельмі стараецца набраць вагу. Раней яна казала «Я выйду з горда ўзнятай галавой», а цяпер піша «Я выкачуся з горда ўзнятай галавой».

Ніякіх слёз, расчараванняў, сумненняў няма і блізка. Усё роўна, узважана. Я заўважыла, што яна пасталела, стала больш сабранай. Яна стала цэльнай, але пры гэтым не трывожнай.

Першыя два месяцы ў нас было адчуванне, што ўсё скончыцца, што іх (рабят, якія праходзілі па «справе студэнтаў» — НЧ) напалохалі і адпусцяць. Але калі ў студзені нам дадалі яшчэ два месяцы — нябёсы ўпалі на плечы. Мы зразумелі, што яны не выйдуць. Далейшыя «прадлёнкі» ўспрымаліся ўжо лягчэй, бо мы разумелі, што сітуацыя так склалася.

Працяг тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(19)