Будынак МЗС, фота Дзмітрыя Дзмітрыева
Кіраўнік МЗС Уладзімір Макей у інтэрв’ю RT заявіў: «Мы зацікаўленыя ў тым, каб любыя канфлікты вырашаліся шляхам спакойнага, нармальнага, як цяпер модна казаць, інклюзіўнага дыялогу. Гэта тычыцца і ўнутрыпалітычнай сітуацыі, гэта тычыцца і нашай гатоўнасці да дыялогу на знешнім контуры. Мы і цяпер гатовыя садзіцца за стол перамоваў з любым нашым партнёрам, якія выкажуць жаданне на гэты конт, але, на жаль, пакуль мы не чуем ніводнага здаровага голасу ў хоры калектыўнага Захаду».
Пры гэтым ён дадаў, што Беларусь ніколі не была і не збіраецца быць крыніцай напружанасці, што Мінск гатовы «абмяркоўваць канкрэтныя напрамкі ўзаемадзеяння, калі з боку партнёраў будзе шчырая адкрытасць да такога роду дыялогу», і звярнуў увагу на тое, што на гэтым фоне для Мінска застаецца «самым галоўным эканоміка».
Заява даволі дзіўная, якая якраз і ўказвае на тое самае ўсведамленне патопу. Найперш, калі спадар Макей «не чуе ніводнага здаровага голасу», то, можа быць, прачытае, што да таго самага «інклюзіўнага дыялогу» ад жніўня 2020-га яго заклікаюць усе — не толькі «ворагі» з ЕС і ЗША, але і ААН, і АБСЕ.
Але дыялог павінен пачацца спакойна і нармальна, без закладнікаў у беларускіх турмах, якімі з’яўляюцца цяпер палітвязні, і без магчымасці браць новых закладнікаў.
Нагадаю тры простыя патрабаванні, якія былі агучаныя амаль год таму. Гэта вызваленне палітвязняў, спыненне рэпрэсій і пачатак дыялогу пры пасярэдніцтве АБСЕ.
Чаму Макей раптам, хоць праз і непапулярную на Захадзе Russia Today, пачаў казаць пра гатоўнасць да дыялогу? Па-першае, відавочна таму, што прыпякае.
Таму што ўсе абразы і «нашы адказы на санкцыі» зрабілі горш толькі нам. Таму што розныя «вербальныя інтэрвенцыі» і міграцыі на літоўскай мяжы прывялі да таго, што той самы «калектыўны Захад» задумаўся наконт узмацнення сектаральных санкцый.
І таму, што «наш адказ Чэмберлену» прывёў не да таго, што Захад «запрасіў перамір’я», а да таго, што ён стаў больш кансалідаваным і больш моцным.
Цалкам артыкул чытайце тут
Читайте еще
Избранное