Общество

Мацi Андрэя Зельцэра: «Ніхто мяне не падтрымае ніколі»

Вольга Зельцэр не бачыла цела сына і не ведае, дзе яно цяпер і што з ім.

— У міліцыі сказалі, што потым, калі скончыцца следства, выклічуць мяне і ўсё распавядуць, — кажа жанчына Еўрарадыё.

— Верыце, што ваш сын мог такое запланаваць?

— Не. Я пляваць хацела на тое, што кажуць і пішуць у інтэрнэце. Меркаванні, маніі... Мне ўсё роўна, хто і што піша, разумееце? Мне абсалютна ўсё роўна. Няхай пішуць.

Таксама журналiсты запыталіся ў мацi Андрэя Зельцэра, ці можна яе неяк падтрымаць. Яна адказала: «Ніхто мяне не падтрымае ніколі».

Нагадаем, тым часам сёння ў Мiнску пахавалi супрацоўнiка КДБ Змiцера Федасюка.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 2.4(21)