Политика

Сяргей Пульша, Новы час

«Любімую аддаюць?»: «Інтэграцыйныя праграмы» як неадназначны піяр-ход

Што тычыцца саміх праграм — пакуль не варта рабіць трагедыі і крычаць, што «здалі Беларусь».

Фота EPA-EFE

Па-першае, зусім незразумелы іх змест — насуперак абяцанням высокіх беларускіх чыноўнікаў, мы іх нават і не ўбачылі. Калі гэтыя дакументы адкрыюць, тады можна будзе нешта канкрэтнае пра іх сказаць.

Пры гэтым варта адзначыць, што Пуцін заявіў аб узгадненні «ўсіх 28» «інтэграцыйных карт», хаця раней гаворка ішла мінімум пра 31. Куды падзеліся яшчэ тры — незразумела.

Па-другое, «інтэграцыйныя праграмы» мала ўзгадніць. Іх трэба яшчэ ўхваліць (зроблена будзе гэта на сённяшнім пасяджэнні Саўміна Саюзнай дзяржавы), потым зацвердзіць на Вышэйшым дзяржсавеце Саюзнай дзяржавы (пройдзе ў пачатку снежня), а потым… Што потым, пакуль незразумела.

Па-трэцяе, як сказаў Пуцін, «рэалізацыя саюзных праграм будзе сур’ёзным крокам на шляху стварэння Адзінай эканамічнай прасторы паміж дзвюма нашымі краінамі — як гэта і было прадугледжана Саюзнай дамовай 1999 года».

Вось з гэтым — з рэалізацыяй, — у нас заўсёды ўзнікаюць самыя вялікія праблемы. Хто-небудзь памятае пра такога звера, як «Мытны саюз»? У свой час таксама шмат казалі, што МС — адмова ад часткі суверэнітэту Беларусі. Аднак рэалізацыя аказалася на такім узроўні, што пра яго ўсе забыліся.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(6)