«Лукашэнка, выступіў, бадай, з найбольш агрэсіўнай антызаходняй прамовай за ўвесь час кіраваньня»

Журналіст Віталь Цыганкоў – пра прамову кіраўніка дзяржавы на День Перамогі.

– Лукашэнка ў прамове 9 траўня зноў разьюшаны і антызаходні, – піша Цыганкоў. – «Оставьте нас в покое»!  Гэта, бадай, адзін з асноўных тэзісаў Лукашэнкі падчас сёньняшняй прамовы. «Не перашкаджайце нам катаваць уласных грамадзянаў, зьнішчаць усё жывое, красьці выбары і дзярбаніць краіну».

Тэзіс не новы. Але сёньня Лукашэнка, выступіў, бадай, з найбольш агрэсіўнай антызаходняй прамовай за ўвесь час свайго кіраваньня. Не выключаю, што яго разьюшыла нядаўняя заява лідэраў вялікай сямёркі – «Мы прыкладзём усе намаганьні, каб прыцягнуць прэзыдэнта Пуціна і архітэктараў і саўдзельнікаў гэтай агрэсіі, уключаючы рэжым Лукашэнкі ў Беларусі, да адказнасьці за іх дзеяньні ў адпаведнасьці зь міжнародным правам».

Уявіце сабе, некалькі тыдняў ён усім даказвае, што «гэта не я», што Беларусь не пры чым да агрэсіі, у нядаўнім інтэрвію Associated Press быў больш міралюбным за Чэмберлена ў Мюнхене – а яго за гэта ўсё роўна на адну лаўку з Пуціным.

Людзі ўжо пачалі абмяркоўваць, ці не пачынае Лу «пераабувацца» (што я, напрыклад, лічу, абсалютна стратэгічна немагчымым, ён ужо ніколі не «пераабуецца») – а тут «прыцягнуць да адказнасьці…»

Вось яго і панесла – «крывадушнікі, мярзотнікі», «дзе паслы?»

І так прыкольна, калі ён у сваёй прамове зьвяртаецца да «народаў Захаду», бо «Вашы ўлады не скажуць вам сапраўднай праўды». Цалкам лагічна для лектара таварыства «Знаніе», які ў Лукашэнку нікуды не падзеўся.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(52)