«Лукашэнка пасьля выступу Сяргея плакаў»

20 снежня спаўняецца 30 год антыкарупцыйнаму дакладу дэпутата Незалежнасці Сяргея Антончыка.

Пра падзею згадвае колішні дэпутат Вярхоўнага Савета Сяргей Навумчык, аўтар серыі кніг, прысвечаных 1990-м:

— Патэлефанаваў дэпутату Незалежнасьці Сяргею Антончыку — ён, як звычайна, бадзёры і перакананы: што б ні здарылася, «вектар цывілізацыі» назад не павернецца.

Сёньня юбілей: 30 год таму ён выступіў на сэсіі Вярхоўнага Савета з дакладам аб карупцыі ў атачэньні Лукашэнкі.  За менш чым паўгады каманда «маладога прэзыдэнта» па тэмпах крадзяжу ўпэўнена абставіла людзей Кебіча.

Лукашэнка пасьля выступу Сяргея плакаў — можа, баяўся, што адправяць у адстаўку і больш ужо не скрадзе. Дарэмна: большасьць дэпутатаў ВС ўжо прысягнулі новаму гаспадару, пра імпічмэнт і чуць не жадалі, і наперадзе былі дзесяцігодзьдзі беспакаранай карупцыі.

У ліпені гэтага года «Салідарнасць» падрыхтавала адмысловы міні-фільм, прысвечаны падзеям снежня 1994-га:

Пра тое, чаму 30 год барацьбы з карупцыяй скончыліся пшыкам, чытайце ў нашым свежым артыкуле.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(20)