«Ліліпутаў хлебам не карміць»
Так выглядае новая калядна-навагодняя інстляцыя «Магічная крама падарункаў» у ГЦ Dana Mall. Як і ў папярэднія гады, яна пакідае грандыёзнае ўражанне.
У першую чаргу таму, што разлічана на волатаў і гігантаў. Вышыня ўсталёўкі – тры паверхі. Выглядае яна як велізарная вежа, а ўнутр можна зайсці з розных уваходаў, у тым ліку адкрыўшы вялізныя дзверы.
У навагодняй краме ўсе прадметы інтэр'еру – крэсла-пампавалка, гадзіннік, грамафон, тэлефон, пішучая машынка, касцюм – гіганцкіх памераў.
На паліцах вялізныя святочныя дэсерты і ёлачныя цацкі, а таксама Дзяды Маразы, мядзведзі, каты, эльфы, анёлы і іншыя тавары.
На адной з паліц «карлікавы зубр» распавядае наведвальнікам цікавыя гісторыі аб вядомых беларусах, а на другой – у каляднай вёсцы разгортваецца боскае дзейства.
А ў сярэдзіне крамы пад ялінкай – чароўная краіна ліліпутаў, у ёй усё рухаецца і зіхаціць. Асабліва ў захапленні дзеці, але ж іх папярэджваюць: «Ліліпутаў хлебам не карміць».
Читайте еще
Избранное