Лічба дня. Колькі абітурыентаў выбралі беларускую мову на ЦТ
16 чэрвеня ў краіне на базе 41 установы адукацыі пачалося цэнтралізаванае тэсціраванне. Першы прадмет – беларуская мова.
Паводле інфармацыі ад дырэктара РІКВ Юрыя Міксюка,
17,9
тысяч чалавек
плануюць прайсці ЦТ па беларускай мове
Для параўнання: на ЦТ па рускай мове зарэгістраваліся 50 тысяч абітурыентаў, матэматыку будуць здаваць 32 тысячы чалавек, англійскую мову – 23 тысячы. Завершыцца тэсціраванне 8 ліпеня сусветнай гісторыяй.
Усяго на іспыты зарэгістраваныя каля 62 тысяч абітурыентаў. Гэта на 2 тысячы чалавек менш, чым у мінулым годзе, і на 22 тысячы менш, чым у 2018-м.
Читайте еще
Избранное