Крысціна з пазыўным «Чабор»: «Нашы хлопцы – героі»
Афіцыйны спікер палка Кастуся Каліноўскага – аб тых, хто застаўся ў жывых пасля бою пад Лісічанскам, структуру палка і грамядзянстве Украіны для добраахвотнікаў.
– Група нашых ваяроў пад Лісічанскам разам з ЗСУ удзельнічалі ў спыненні прарыву батальёна танкавай калоны, – распявадае Крысціна ў інтэрв’ю «Немяцкай хвалi». – Было даволі ўсе паспяхова: большасць танкаў былі знішчаны, два адступілі, але потым яны трапілі ў засаду, пасля якой і быў гэты сумны вынік – мы панеслі страты.
Двое хлопцаў з тых, хто ўдзельнічаў у гэтым баю, знаходзяцца у палоне. Чацвёра, верагодна, загінулі на поле боя. Байцы з пазыўнымі Брэст, Сябро, Папік і Атам лічацца загінулымі без звестак, іх целы яшчэ не былі перададзеныя. Але па падставе відэа- і аудыяматэрылаў у палку зрабілі выснову, што яны маглі загінуць.
Тыя, хто выйшлі жывымі – зараз знаходзяцца ў госпітале на лячэннi, яны трохсотыя, цяжкія трохсотыя. Усе, што можна сказаць пра гэты бой – нашы хлопцы героі. Яны гераічна трымаліся, нягледзячы на ўсе абставіны, якія там былі. Так лічаць і прадстаўнікі ЗСУ, якія былі з імі.
Усяго з 24 лютага каля 40 каліноўцаў атрымалі раненні, частка з іх на лячэнні і рэабілітацыі, частка вярнулася ў полк.
Спікер таксама распавяла пра структуру палка Кастуся Каліноўскага. Так, напрыклад, функцыянальна полк падзелены на два асноўных кірунка: баявы і інфаструктурны. У полк уваходзяць два баявых батальёна: «Тэрор» і «Волат», трэці – «Ліцвін» – знаходзіцца ў стадыі фармавання:
– Нажаль, мы не можам казаць дакладную колькасць ваяроў дзеля бяспекі. Але рады палка рэгулярна папаўняюцца і мы расцем.
У апошні час беларусаў асабліва цікавіць патынне выдачы украінскага грамядзянства беларускім добраахвотнікам. Ва Украіне з гэтай нагоды распачалі петыцыю. Яна набрала неабходную колькасць подпісаў і павінна быць разгледжана прэзiдэнтам Зяленскім.
– Кожны баец нашага палка мае кантракт з Узброенымі сіламі Украіны і ваенны квіток, якія надае права легальна знаходзіцца на тэрыторыі Украіны. На яго падставе кожны баец можа атрымаць від на жыхарства ва Украіне, а потым і грамадзянства. Але ж мы хочам дадому – у вольную Беларусь, са сваім беларускім грамадствам.
Таксама Крысціна з пазыўным Чабор звярнула ўвагу на тое, што ў Беларусі ёсць прамая пагроза сваякам беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне: да іх прыходзяць супрацоўнікі розных ведамстваў.
– Нажаль, гэта так, і мы не можам паўплываць на гэтую сітуацыю, але мы маем гэта наўвазе – у будучыні ніякія злачынства не застануцца без законнага пакарання.
Хацела б звярнуцца да СМІ, каб яны перасталі посціць нейкую недасканалую інфармацыю. Трэба трохі ўключаць розум і думаць пра хлопцаў, пра якіх яны пішуць – любая інфармацыя аб iх раскрывае перад нелігітымнымі ўладамі Лукашэнкі. І потым з’яўляюцца відэа з бацькамі, сваякамі. І таксама хачу падзякаваць сумленным СМІ, якія разумеюць, што адбываецца. Гэта вайна.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное