Крыніца: Палітзняволеным прапануюць напісаць ліст пакаяння ў абмен на вызваленне
У калоніі «Віцьба 3» палітзняволеных просяць напісаць прашэнне на вызваленне на імя Лукашэнкі. Маці аднаго з палітвязняў паведаміла Белсату, што ў канцы траўня ў віцебскую калонію прыязджаў пракурор з Менску і прасіў вязняў падпісаць такое прашэнне.
«Больш паловы вязняў адмовіліся гэта рабіць, але былі тыя хто пагадзіўся».
Наша Ніва паведамляе: з калоній Наваполацка і Магілёва дайшла непацверджаная інфармацыя, што палітзняволеным прапануюць напісаць ліст пакаяння ўзамен за вызваленне па амністыі да 3 Ліпеня.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное