Кіраўнікі ўрадаў краін Балтыі прынялі сумесную заяву па Беларусi
Аб пашырэньні сэктаральных санкцый у дачыненьні да рэжыму Лукашэнкі.
Рашэнне прынята ў сувязi з гібрыднай агрэсіяй на мяжы Літвы і Латвіі, паведамляе Радыё Свабода.
Літва, Латвія і Эстонія заклікаюць ЕС да ўзмацнення санкцый супраць Беларусі. Такую заяву пасля размовы ў пятніцу прынялі прэм'ер-міністры гэтых краін, дадае Еўрарыдыё.
«Хутка пагаршаецца сітуацыя на знешняй мяжы ЕС, гэта патрабуе хуткага і моцнага і рашучага адказу беларускага рэжыму, а таксама ўзмацнення дыпламатычнай, фінансавай і тэхнічнай падтрымкі Літвы», – пазначана ў заяве.
Ціск на Беларусь краіны прапануюць узмацніць шляхам пашырэння індывідуальных і сектаральных санкцый. Таксама яны лічаць, што пакараць патрэбна і тыя бакі, якія ўдзельнічаюць у выкарыстанні міграцыйных патокаў – то-бок, і іншыя краіны, калі яны да гэтага датычныя.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное