Коктейль

Денис Мартинович, TUT.BY

Кем были первые леди ВКЛ

В издательстве Романа Цимберова вышла книга «Вялікія княгіні Вялікага Княства Літоўскага». Историк Михаил Мартинович (однофамилец автора этого текста) собрал сведения о первых леди ВКЛ с XIII века до 1569 года, когда княжество объединилось с Польшей в федеративную Речь Посполитую. TUT.BY прочитал эту книгу и выбрал интересные фрагменты.

Книга Михаила Мартиновича «Вялікія княгіні Вялікага Княства Літоўскага»

Выбор жены на похоронах

Первой великой княгиней (а позже первой и единственной королевой ВКЛ) была Марта, жена Миндовга, которая жила в XIII веке.

Миндовг был ее вторым мужем. Первый был либо убит, либо Миндовг отобрал Марту у него раньше.

— З Галіцка-Валынскага летапісу вядома, што падчас змагання Міндоўга з яго ворагамі пад замкам Вікінта ў Жамойці (территория современной Литвы. — Прим. TUT.BY) адбылася сутычка войска вялікага князя з гарнізонам гэтай цвержы — валынянамі, полаўцамі і жамойтамі. Менавіта там быў забіты князь Вішымунт <…>, першы муж Марты <…> Дакладна невядома, калі Міндоўг зрабіў Марту сваёй жонкай — пасля смерці Вішымунта ці, магчыма, ён адабраў яе ў жамойцкага князя раней. Апошняе здаецца вельмі верагодным, — пишет Михаил Мартинович (тут и далее — цитаты по книге).

Позже, после смерти Марты, великий князь снова взял себе жену через насилие. Причем это была сестра Марты. Когда последняя умерла, сестра приехала на похороны. К тому времени она была замужем за князем по имени Довмонт.

Гравюра с изображение Миндовга из «Описания Европейской Сарматии» Александра Гваньини. Изображение: wikipedia.org

— Гаспадар заявіў, што Марта быццам бы загадала сястры выхоўваць дзяцей Міндоўга і ўзяць шлюб з ім. Аўтар «Галіцка-валынскага летапісу» укладвае ў вусны вялікага князя наступныя словы: «Сестра твоя умираючи велѣла мь тя пояти за ся. Тако рекла — ать иная дѣтий не цвѣлить» <…> Дакладна вядома адно — зухвальскі ўчынак прывёў Міндоўга, які ўжо страціў палітычную вагу і папулярнасць, да пагібелі. Даўмонт разам з [двума іншымі князямі] склалі змову і забілі Міндоўга з двума сынамі <…> Пра далейшы лёс сястры Марты нічога не вядома.

Дала обет безбрачия, но отца Витовта это не остановило

Бирута. Рисунок, 1836−1837 годов. Изображение: wikipedia.org

Самым знаменитым правителем ВКЛ был Витовт, который победил крестоносцев при Грюнвальде. Его матерью была Бирута, которая в молодости жила в Паланге на побережье Балтийского моря.

— Дзяўчына славілася незвычайнай прыгажосцю і была вайдэлоткай — язычніцкай жрыцай, якая ахоўвала святы агонь. Як сведчаць усе беларуска-літоўскія летапісы, жамойцкая красуня «была хвалена от людей за богиню». Кейстут (отец Витовта. — Прим. TUT.BY) пабачыў дзяўчыну і быў зачараваны яе хараством і дасціпнасцю — як адзначалі летапісцы, «была велми красна тая девка и розумна». Калі ж [ён] папрасіў рукі Біруты, то атрымаў адмову, бо вайдэлоткі давалі зарок бясшлюбнасці.

Тогда решительный князь выкрал Бируту и отвез ее в свою столицу Троки (теперь Тракай), где состоялась пышная свадьба.

— Як адзначыў айчынны гісторык А. Краўцэвіч, эпізод з выкраданнем сведчыць пра тое, што «тагачасныя князі адносіліся да сваёй рэлігіі і яе служак без залішняга піетэту». На жаль, невядома, як аднеслася да захопу і шлюбу сама Бірута, ці адбыліся яны са згоды дзяўчыны.

Брак Кейстута и Бируты продолжался более трех десятилетий.

— Лічыцца, што Вітаўт Кейстутавіч, невысокі і з прыемнымі рысамі твару, быў больш падобны да сваёй маці Біруты, чым да бацькі - па сведчаннях сучаснікаў, высокага, статнага, што наводзіў жах сваім выглядам. Пры гэтым летапісцы адзначалі, што Кейстут больш за ўсіх сыноў любіў Вітаўта, бо той, як паведамляе «Хроніка Літоўская і Жамойцкая», больш за ўсіх пераняў бацькоўскія звычаі.

Судьба самого Кейстута сложилась трагически. Он был убит в борьбе за власть по приказу своего племянника Ягайлы. А вот судьба Бируты после смерти мужа точно неизвестна.

— Па звестках крыжацкай хронікі Марбурга, «Кейстута ў зняволенні задушылі; Вітаўт уцёк; яго маці ўтапілі» <…> Дакладна вядома, што, каб адпомсціць за павешанага Кейстутам мужа сястры Ягайлы Вайдылу, прыхільнікі маладога вялікага князя закатавалі дзядзьку Біруты Відзімонта. Аднак праз 35 гадоў пасля гэтых падзей жамойцкія дэлегаты на Канстанцкім саборы адмаўлялі праўдзівасць крыжацкіх паведамленняў пра забойства Біруты. Па словах жамойтаў, княгіня вярнулася ў сваё свяцілішча і працягвала служыць багам да самай смерці <…> Аднак сам Вітаўт сведчыў у 1390 г. у сваім «Мемарыяле», звернутым да крыжакоў, што яго бацьку і маці забілі.

По легенде, Бируту похоронили в Паланге.

— У Жамойці склаўся культ гэтай княгіні. Гісторык Нарбут паведамляў, што яе шанавалі як багіню, а звязаны з яе імем узгорак быў месцам пакланення мясцовага люду.

Брак в 68 лет с племянницей бывшей жены

Витовт на картине Яна Матейко. Портрета его жены не сохранилось. Фото: Википедия

Ульяна Гольшанская была одной из жен Витовта и племянницей его предыдущей супруги. Когда Витовт решился на этот брак, ему, вероятно, было 68 лет.

— Палітычную атмасферу другога дзесяцігоддзя XV ст. для Вітаўта вызначала вырашальная перамога над Ордэнам у Грунвальдскай бітве 1410 г. Адчувалася, што часы крыжацкай экспансіі на Балтыцы скончыліся назаўсёды. Ні татары, ні князі Усходняй Русі ўжо не ўяўлялі рэальнай пагрозы. Аднак вялікага князя трывожыла адсутнасць сыноў-спадкаемцаў, якім можна было б перадаць уладу.

Шлюб з Ганнай (предыдущей женой великого князя. — Прим. TUT.BY) быў <…> ці бяздзетным, ці ў ім нарадзілася толькі адна дачка. Таму не дзіўна, што Вітаўт, якому ў 1418 г. споўнілася, верагодна, 68 гадоў, вельмі хутка пасля смерці жонкі ажаніўся яшчэ раз.

В белорусско-литовских летописях и хрониках очень мало сведений об Ульяне.

— Увогуле, звесткі пра Ульяну ў асноўным паходзяць з хронікі даволі нядобразычліва настроенага [польскага храніста] Длугаша, які перадае, у прыватнасці, цікавы гістарычны анекдот пра вялікую княгіню, Вітаўта і Малджыка. Мікалай Малджык, паляк, быў сакратаром Вітаўта. Аднойчы ён папрасіў адпусціць яго ў Польшчу. Тады Вітаўт літаральна абсыпаў Малджыка падарункамі і сказаў выдаць (акрамя каштоўных камянёў, багатага адзення і коней) сакратару са скарбу 100 коп шырокіх грошаў.

Ульяна пачала бурчэць і крытыкаваць мужа за марнатраўства, кажучы, што так ён разарыць і сябе, і дзяржаву. Тады Вітаўт сказаў даць Малджыку яшчэ сто коп. Жонка пачала пярэчыць яшчэ больш, вялікі князь павялічыў суму яшчэ на столькі ж і так дайшоў да 800 коп. Нарэшце Ульяна ўпэўнілася ў процілеглым выніку сваіх словаў і перастала пярэчыць, а Малджык з’ехаў з багатымі дарамі.

Любовь в династическом браке

Эльжбета Габсбург. Изображение: Wikipedia Commons

Елизавета (Эльжбета) Габсбург была дочкой Альбрехта II Габсбурга, короля немецкого и венгерского. Михаил Мартинович считает ее брак с Казимиром Ягелончиком, сыном Ягайлы и племянником Витовта, одним из самых счастливых в истории ВКЛ.

— Згодна з гістарычнымі сведчаннямі, Казімір Ягайлавіч сваю жонку, якая не вылучалася прыгажосцю, кахаў, і яна яго таксама, што было нячастай з’явай у дынастычных шлюбах таго часу. Не паўплывала на іх адносіны і тое, што аўстрыйцы затрымалі абяцаны пасаг і пачалі прывозіць яго па частках толькі праз сямнаццаць гадоў. У 1461 г., пасля смерці маці-каралевы Соф'і, Казімір адпісаў жонцы значную колькасць каралеўскіх зямель, у тым ліку дванаццаць гарадоў. У адрозненне ад мужа, Эльжбета была адукаванай і даволі інтэлігентнай. Казіміру вывучэнне моў не давалася; аўстрыячка ж, акрамя нямецкай і польскай ведала на розных узроўнях чэшскую, лацінскую і венгерскую.

Почему образование Казимира было таким слабым?

— Ягайла не адолеў граматы і пра выхаванне сыноў асабліва не клапаціўся, а польскія можнаўладцы таксама лічылі, што адукацыя Казіміру не патрэбная, таму што занадта разумны кароль будзе ім замінаць самім кіраваць краінай.

Каковы были отношения в браке?

— Кароль і вялікі князь не піў нічога, акрамя вады; як і бацька, любіў паляванне, асабліва ў лясах Вялікага Княства. Муж і жонка расставаліся вельмі рэдка, звычайна Эльжбета заўсёды суправаджала мужа ў паездках. Акрамя іншых вандровак яны здзейснілі не менш за трыццаць падарожжаў па Вялікім Княстве.

За першыя дзесяць гадоў шлюбу нарадзілася сямёра дзяцей. Увогуле, Казімір да жанчын ставіўся даволі патрыярхальна, так бы мовіць, па-ўсходнееўрапейску, і жонку на дыпламатычныя прыёмы і іншыя падобныя мерапрыемствы дапускаць не любіў - лічыў, што жанчынам трэба займацца выхаваннем дзяцей (дакладней, дачок) і хатнімі справамі.

Эльжбета была похоронена в Кракове. В 1973 году по предложению кардинала Кароля Войтылы, будущего папы римского Иоанна Павла II, гробницу вскрыли.

— Былі выяўлены моцныя скрыўленні пазваночніка, дэфармаваная грудная клетка, падоўжаны, вельмі вузкі твар, характэрны «габсбургскі» выступаючы падбародак, вельмі моцнае парушэнне прыкусу і касцявы туберкулёз. Польскія даследчыкі адзначылі, што аблічча жонкі Казіміра сапраўды можна лічыць негарманічным, і звярнулі ўвагу на выразны прагнатызм (прафіліроўка твару са сківіцамі, што наперад), які, па меркаванні даследчыкаў, хутчэй за ўсё выкліканы захворваннямі ці недахопам харчавання ў дзяцінстве. Такім чынам даследаванні выдатна пацвердзілі звесткі гістарычных крыніц.

Новый психотип королевы и вывоз денег за границу

Бона Сфорца. Портрет работы Лукаса Кранаха Младшего. Изображение: wikipedia.org

Итальянка Бона Сфорца была второй женой великого князя литовского Жигимонта Старого.

— Уражваў бліскучы розум новай каралевы польскай і вялікай княгіні літоўскай, тое, што яна выдатна танцавала і ездзіла верхам, была вялікай аматаркай палявання. У Італіі яна атрымала добрыя веды па гісторыі, эканоміцы, геаграфіі. Але <…> Бона, як адзначалі польскія даследчыкі, «зрабілася сімвалам адрознення двух сусветаў».

Энергічная каралева і вялікая княгіня з першых дзён паказала сваю амбітнасць і прагу да ўлады. Палякі адразу звярнулі ўвагу на ганарлівасць новай жонкі манарха і нязвыклыя паводзіны Боны. Перш за ўсё сутыкнуліся два цалкам розныя падыходы да выхавання жанчын — польскі (славянскі патрыярхальны) і італьянскі.

Как пишет Михаил Мартинович, поляки (а вместе с ними и жители ВКЛ) уважали королев, которые были образцовыми женами и матерями и не вмешивались в политику.

— А Бону жыццё ў Італіі прывучыла да таго, што ўладар ні ў якой сітуацыі не павінен паказваць слабасць, а жанчына ва ўладзе павінна па-майстэрску кіраваць і дзяржавай, і мужчынамі. Акрамя таго, у тагачасных італьянцаў звыклым тыпам уладара лічыўся тыран, які не грэбуе палітычнымі забойствамі, здрадай, падманам — словам, гатовы на ўсё для свайго ўзвышэння. Для таго ж Жыгімонта падобнае было абсалютна не характэрным.

После смерти мужа Бона хотела уехать на родину.

— У рэшце рэшт Боне забаранілі з’язджаць у Італію. Прычына была відавочнай: са смерцю старой каралевы ў іншай краіне можна было страціць велізарнае багацце. Не дапамаглі італьянцы і вялікія сумы, змарнаваныя на подкуп сенатараў - абсалютная большасць была супраць выезда Боны. Толькі ў 1556 г., пасля адмовы ад сваіх маёнткаў на карысць сына, Бона атрымала ад Жыгімонта Аўгуста (своего сына и нового правителя. — Прим. TUT.BY) дазвол на выезд.

Бона Сфорца решила не оставить после себя ничего лишнего.

— Нават шпалеры [у Варшаўскім замку] яе слугі паздзіралі са сцен, а ў малодшых каралеўнаў адабралі сярэбраныя рукамыйніцы. На памяць аб сабе Бона пакінула дачкам толькі па пярсцёнку. Ганна і Катажына горка плакалі, але іх маці не паказала нават бачнасці жалю. Утрымліваць каралеўнаў давялося варшаўскаму кашталяну, пакуль Жыгімонт Аўгуст, які ў тыя гады знаходзіўся ў ВКЛ, не прызначыў сёстрам утрыманне.

Вместе с Боной из Варшавы выехала свита на 266 конях. Подводы, в которых были золото, серебро и драгоценности, везли 500 коней.

— Незадаволеныя нават склалі план перахопу абоза са скарбамі, аднак шляхціцаў, якія збіраліся арганізаваць засаду, Бона здолела падмануць. Дарэчы, гэта была толькі частка яе маёмасці — іншыя багацці каралева і вялікая княгіня выслала ў Італію на два гады раней.

В Италии Сфорца начала плести интриги, чтобы стать неаполитанской наместницей. Чтобы склонить на свою сторону испанского короля, она одолжила ему 430 тысяч дукатов под 10% годовых.

— Аднак вяртанне ў Італію было вялікай памылкай. Бона пачала ўсведамляць, што на радзіме ніхто ёй не выказвае такой павагі, як у Вялікім Княстве і Польшчы, а італьянцы толькі шукаюць магчымасць дабрацца да яе грошай.

«Отравление королевы Боны». Картина Яна Матейко. 1859 год

К тому же она так и не стала намесницей в Неаполе.

— У вялікай княгіні з’явілася думка вярнуцца. Калі Бона лёгка захварэла, то казала, што, як толькі ёй палепшае, паедзе ў Польшчу. З гэтай нагоды нядобразычліўцы Боны вырашылі паскорыць яе смерць. [Яны] падкупілі лекара Джавані Антоніа з Мацэраты, які атруціў каралеву. Лічыцца, што натхняльнікамі злачынства былі Габсбургі, якія імкнуліся пазбегнуць выплаты Боне гіганцкай пазычанай сумы. Загадзя складзены вялікай княгіняй тэстамент, паводле якога ўсе яе грошы даставаліся Жыгімонту Аўгусту, [быў] знішчаны і <…> сфальсіфікаваны новы.

Калі перад паміраючай чыталі завяшчанне, манашка Марына, яшчэ адна саўдзельніца злачынства, трымала руку пад падушкай вялікай княгіні і імітавала ківанне галавой паміраючай Боны, якая быццам бы пацвярджала прачытанае. У апошні дзень вялікая княгіня апрытомнела і пачала складаць новае завяшчанне, паводле якога ўся маёмасць адыходзіла сыну, але было позна.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(9)