Политика

Кацярына Батлейка

Казак: «Лукашэнка не можа раздаць зброю народу, які не так даўно быў з ім не згодны. Але можа раздаць сваім прыхільнікам»

Эксперт па бяспецы — пра тое, навошта ўладам спатрэбіліся атрады з былых вайскоўскаў і сілавікоў.

Фото: МВД

У Беларусі стварылі 22 добраахвотніцкія атрады з ліку былых афіцэраў, салдатаў унутраных войскаў, АМАПаўцаў і іншых спецпадраздзяленняў. Паведамляецца, што вучэнні такіх атрадаў пройдуць па ўсёй Беларусі, піша Позірк.

— Если кто-то посягнет на наш суверенитет, территориальную целостность, то по сигналу президента руководители силового блока дадут команду и в действующие подразделения, минуя военкоматы, в течение буквально нескольких часов прибудут те, кто отлично владеет навыками и способами ведения боевых действий. Для них уже заложена форма, комплекты вооружения. Они усиливают боевой потенциал действующих спецподразделений в 2-3 раза. Чтобы это оперативно реализовать, и проходят такие сборы, — так стварэнне атрадаў растлумачыў сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч.

Для чаго гэта спатрэбілася ўладам, улічваючы, што былых вайскоўцаў і сілавікоў і так раней прыцягвалі на зборы, «Салідарнасць» спытала ў эксперта па бяспецы Аляксандра Казака.

— Лукашэнка намагаецца паказваць вайсковую актыўнасць, — кажа ў экспрэс-каментары суразмоўца. — Цалкам верагодна, што гэта паказваецца для «знешніх» гледачоў.

Я думаю, што эфектыўнасць падобных дзеянняў, калі казаць пра наступальны аспект, будзе вельмі нізкай. Калі казаць пра абарончы — цалкам магчыма, што гэта мае сэнс, улічваючы, што галоўная ідэя дыктатара — захаваць сваю ўладу.

Лукашэнка не можа раздаць зброю народу, які не так даўно быў з ім незгодны. Але можа раздаць сваім прыхільнікам, якія ўжо доўгі час так ці інакш звязаныя з войскам. Таму ўсё, што адбывпецца у межах сітуацыі ў рэгіёне, а таксама палітыкі рэжыму, з’яўляецца цалкам абгрунтаваным. Болей за тое, напэўна, рацыянальным з перспектывы рэжыму.

А вось калі казаць пра фразу Вальфовіча «аналізуем сучасны вопыт», то яна, напэўна, накіравана ў першую чаргу на UAV (беспілотнікі — С.) , і іх актыўнасць над тэрыторыяй Беларусі. Варта пазначыць, што часам UAV дэтэкцяць менавіта вайскоўцы, калі пабачылі іх або пачулі.