Политика

Карбалевiч: «Заява Лукашэнкі зьняла ўсе магчымыя хістаньні ў амэрыканскай адміністрацыі»

Палiтолаг – аб тым, што паскорыла ўвядзеньне санкцый.

– Эканамічныя санкцыі ЗША адносна Беларусі Вашынгтон павінен быў ўвесьці ў дзеяньне 26 красавіка. Аднак ужо 19 красавіка Міністэрства фінансаў Злучаных Штатаў прыняло рашэньне аб увядзеньні санкцый. У той жа дзень з адмысловай заявай выступіў дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен.

Што паскорыла прыняцьцё згаданага рашэньня? Мяркую, заява Лукашэнкі, што Байдэн даў загад аб замаху на ягонае жыцьцё. Яна зьняла ўсе магчымыя хістаньні ў амэрыканскай адміністрацыі, – пiша Валер Карбалевiч.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(77)