Карбалевiч: «Задума выглядала сумнеўнай з самага пачатку»

Палiтолаг канстатуе некакалькi фактаў пра «замах» на Азаронка.

1. Увогуле задума выглядала сумнеўнай з самага пачатку, – пiша Валер Карбалевiч. – Каб схапіць, скруціць, запіхнуць у багажнік здаровага маладога мужчыну, двух чалавек-нападнікаў відавочна недастаткова.

2. Сам Лукашэнка прызнаў, што гэта была апэрацыя спэцслужбаў.

3. Як выглядае з сюжэту БТ, нападнікаў было двое. Але Лукашэнка называе толькі адно прозьвішча – Сасноўскі. І твар ягонага «падзельніка» чамусьці не паказваюць.

4. У машыне, на якой прыехалі нападнікі, усталявана відэакамэра.

Усё гэта моцна нагадвае апэрацыю супраць змоўшчыкаў, якіх арыштавалі ў Маскве (Фядута, Зянковіч). Спэцслужбы падстаўляюць свайго чалавека, які правакуе пэўных людзей на супрацьпраўны акт. А потым КДБ рапартуе аб бліскучай апэрацыі, БТ апавядае пра злосных тэрарыстаў. На гэтай падставе Лукашэнка «даручыў праваахоўным органам правесьці, груба кажучы, зачыстку па ўсёй краіне».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(66)