Политика

Карбалевіч: Прыхільнікам пераменаў варта падтрымаць канстытуцыйны рэферэндум — гэта найменшае зло

Палітолаг Валер Карбалевіч выказаў дастаткова нечаканыя думкі адносна хуткага рэферэндуму па новай Канстытуцыі. Аналітык мяркуе,  яны даюць грамадству шанец, таму іх варта падтрымаць, піша Наша Ніва.

— Пакуль мы маем неафіцыйны варыянт правак Канстытуцыі. Інфармацыя ёсць ад аднаго з членаў Канстытуцыйнай камісіі [Юрыя Васкрасенскага], — кажа Карбалевіч. — Які варыянт будзе вынесены на рэферэндум, пакуль абсалютна незразумела. Усе нашы меркаванні выказваюцца на такой зыбкай глебе.

Калі ж меркаваць па тым, што надрукавана, то я тут згодзен з Арцёмам Шрайбманам: гэты варыянт троху нечаканы. У беларускай экспертнай супольнасці дамінавала думка, і я таксама яе падтрымліваў, што Лукашэнка падрыхтуе сабе нейкую пасаду, з якой бы рэальна кантраляваў палітычны працэс і ўсе механізмы ўлады, як тое зрабіў Назарбаеў у Казахстане. Але з таго варыянту, што надрукаваны, гэтага не вынікае. Пасада кіраўніка Усебеларускага народнага сходу такая няпэўная, абстрактная, яна не дае рэальных паўнамоцтваў. 

Канечне, ёсць выпадкі, калі палітык не займае афіцыйных пасадаў, але рэальна кантралюе сітуацыю ў краіне: гэта і Дэн Сяопін у Кітаі, гэта прэзідэнцтва Дзмітрыя Мядзведзева, калі краінай кіраваў Пуцін. Такі варыянт таксама магчымы, але ён не дужа пераканаўчы. Прэзідэнт усё ж мае сапраўдную вагу і паўнамоцтвы. Лукашэнка абяцаў, што на пасаду прэзідэнта ён больш не прэтэндуе.

З гэтага вынікае, калі такі праект Канстытуцыі сапраўды будзе вынесены на рэферэндум, і ўступіць у сілу адразу пасля прыняцця, а не, скажам у 2025 годзе, то мы маем варыянт транзіту ўладу.

І гэта выхад з таго тупіка, куды трапіла краіна, куды яе загнаў Лукашэнка. Сыход Лукашэнкі — гэта святло ў канцы тунэля, гэта адкрывае перспектывы, пачынае палітычныя працэсы, на якія, цалкам магчыма, можа будзе ўплыў і беларускае грамадства. Усё ўпіраецца ў асобу Лукашэнкі, ніхто, апроч яго, не ў стане ўтрымаць рэжым у цяперашнім стане. Я лічу, што такі працэс запусцяць, то гэта станоўчы момант і трэба яго падтрымаць.

— Вы сапраўды дапускаеце, што Лукашэнка можа сысці з пасады?

— Ён абяцаў, шмат разоў абяцаў. Я разумею, што абяцанні нічога не значаць. Калі ён не збіраецца сыходзіць, то навошта гэты рэферэндум і гэтая новая Канстытуцыя? Для чаго? Я проста сыходжу з логікі палітычнага працэсу. Калі робіцца крок па змене Канстытуцыі і роля прэзідэнта змяншаецца, то так, ён збіраецца сысці. 

— Вы выказалі нестандартную думку: падтрымаць прыхільнікамі пераменаў гэтыя праўкі ў Канстытуцыю. А ў чым сэнс? Мы ведаем як у нас адбываюцца выбары і патрэбную лічбу напішуць і так.

— Усё так. Але сёння перад прыхільнікамі перамен стаіць дылема, што рабіць далей. Першы варыянт — падтрымаць гэтую Канстытуцыю, якая дае шанец на пачатак палітычнага працэсу. Другі варыянт — галасаваць супраць Канстытуцыі, гэта значыць захаванне старой Канстытуцыі, адсутнасць новых выбараў і працяг знаходжання Лукашэнкі ва ўладзе да 2025 года. Трэці варыянт — заклік байкоту. Другі варыянт — самы горшы, трэці варыянт — у Беларусі забароненыя заклікі да байкоту, і падзеі 2020 года даказалі, што байкот не ёсць мабілізуючым фактарам. Калі б летась улады не зарэгістравалі Ціханоўскую, то такіх вялікіх пратэстаў не было б. Гэта была вялікая стратэгічная памылка Лукашэнкі. Байкот наўрад ці выклікаў бы такую пратэстную мабілізацыю. З трох варыянтаў найменшае зло — гэта галасаваць па дадзеных папраўках. Усё ж гэта крок наперад, які дэмантуе механізмы суперпрэзідэнцкай дзяржавы. 

— На вашу думку, ці магчымая палітычная разрадка ў Беларусі ў бліжэйшай перспектыве?

— Я думаю, што разрадка магчымая пасля новых прэзідэнцкіх выбараў. Любы новы чалавек на гэтай пасадзе, нават стаўленік Лукашэнкі, дзеля сваёй легімітызацыі, унутранай і замежнай, будзе ісці па шляху дэлукашэнказацыі. Гэта лібералізацыя ў грамадскім жыцці, у эканоміцы, у адносінах з Захадам. Пасля новых выбараў я чакаю перамен у грамадска палітычным жыцці.

«Это калька с российской идеи обнуления сроков»

Валерий Карбалевич уехал из Беларуси

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 2.6(26)