«Калі з краіны будуць вымушаныя зьехаць некалькі мільёнаў – Лукашэнка будзе не супраць»
Журналіст Віталь Цыганкоў пракаментаваў выступ Аляксандра Лукашэнкі, у якім ён назваў ворагамі дзяржавы тых, хто вучыўся за мяжой.
«Разабрацца з такімі, якія зьяжджаюць і вяртаюцца да нас... Яны ўсе выступілі за разбурэньне ўласнай дзяржавы. Я дарычыў міністру адукацыі паглядзець на такое навучаньне. Бо ўсе сто працэнтаў яны на шкоду.
Едзьце, вучыцеся. Але вы, калі ласка, там і заставайцеся. Бо там ня столькі навучаюць (ім далёка да нашай адукацыі) – яны ім прамываюць мазгі, і закідваюць да нас ужо як агентуру, з прамытымі мазгамі. Гэта ўжо ідэйныя, ну калі не ворагі, то праціўнікі нашай дзяржавы. І нам даводзіцца зь імі змагацца».
Слухайце, у нас часам гучаць параўнаньні з бальшавікамі ці Паўночнай Карэяй. Але! Нават бальшавікі ў 20-я гады клікалі замежных спецыялістаў і тых расейцаў, якія вучыліся на Захадзе, вяртацца ў Расею і ствараць навуку і прамысловасьць.
Нават цяперашні кіраўнік Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын вучыўся ў Швайцарыі. Афрыканскія дыктатары і царкі вучыліся самі і пасылалі сваіх дзяцей вучыцца на Захадзе.
Лукашэнка ідзе далей за ўсіх іх. Ён называе кожнага, што адвучыўся ў лепшых унівэрсітэтах на Захадзе, ворагамі (праціўнікамі).
У прынцыпе, гэта чарговае яркае пацьверджаньне таго тэзіса, якія я пасьлядоўна адстойваю.
Няма ніякай шкоды, якую Лукашэнка не быў бы гатовы нанесьці краіне дзеля захаваньня сваёй улады і дзеля панаваньня сваёй ідэалогіі.
Калі з краіны будуць вымушаныя зьехаць некалькі мільёнаў – ён будзе не супраць. Калі заўтра ў беларускіх універсытэтах будзе недабор на 50 працэнтаў – яго гэта не хвалюе. Калі прахадны бал у ваенныя ВНУ будзе 100 (з 400), ён будзе толькі рады – «тем больше в арміі дубов, тем крепче наша оборона».
Няма такога дзеяньня, перад якім ён бы задумаўся – «можа, ня трэба, бо гэта прыносіць шкоду краіне зараз і ў будучыні?». Не.
Няма ніякай глыбыні дэградацыі, перад якой ён можа спыніцца.
Класковский: «В системе образования будет насаждаться казарменная дисциплина»
Читайте еще
Избранное