В мире

Алег Новікаў, Новы час

Калі кандыдат — вораг дзяржавы

Ва Узбекістане стартавала прэзідэнцкая кампанія, маркёрам якой адразу стаў рост ціску на патэнцыйных альтэрнатыўных кандыдатаў.

Выбары ва Узбекістане. Фота dw.com

Выбары ўзбекскага гаранта пройдуць 24 кастрычніка. Часу да дня галасавання, як бачым, не так шмат, аднак пакуль ніякай мегаактыўнасці на гэты конт у лагеры ўлады не назіраецца. Прэзідэнт Шаўкат Мірзіёеў дзяжурна праводзіць пасяджэнні, падпісвае дакументы і, натуральна, дае мудрыя інструкцыі. Напрыклад, днямі ён запатрабаваў, каб моладзевыя танцавальныя фэсты з гэтага часу праводзіліся не толькі ў абласных цэнтрах, але і ў кожным раёне і горадзе.

Такі ціхамірны стыль Шаўката Мірамонавіча некаторыя тлумачыць тым, што схема па атрыманні «элегантных перамог» кіраўніком ва Узбекістане больш-менш адпрацаваная.

Яе альфай і амегай, напэўна, з’яўляецца абзац у Выбарчым кодэксе, які дазваляе балатавацца ў прэзідэнты толькі прадстаўнікам зарэгістраваных партый.

Усе існуючыя ў краіне партыйныя структуры («Народна-дэмакратычная партыя», «Справядлівасць», ліберал-дэмакраты і «Экалагічная партыя»), як можна лёгка здагадацца, лаяльна ставяцца да прэзідэнцкай адміністрацыі.

Прычым градус гэтай лаяльнасці настолькі высокі, што на некаторых прэзідэнцкіх выбарах іх прадстаўнікі заклікалі галасаваць не за сябе, а за кандыдатуру прэзідэнта.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 2.2(9)