Общество

«Iнакш як катаваннямі не назавеш». Удаву Зельцэра перавялі на Валадарку, у сваякоў не бяруць перадачу

Жанчына была затрыманая пасля трагічных падзей на Якубоўскага.

Фота Наша Нiва

— Калі дачка была на Акрэсціна, перадачу для яе ўзялі. Там мы перадалі цёплыя рэчы, зубную шчотку. Але літаральна днямі Марыю перавялі на Валадарскага. Мы ў пятніцу панеслі перадачу туды, але яе браць адмовіліся, паведамілі, што Марыя на каранціне, — кажа Нашай Нiве маці Успенскай. — Адвакат зусім нядаўна прыступіў да працы, пакуль што яны прыватна не стасаваліся. Лістоў ад яе я не атрымлівала. Таму абсалютна ніякай інфармацыі пра Марыю ў мяне няма.

Праваабаронца Андрэй Стрыжак, у сваю чаргу, дадае, што ў Марыі Успенскай была канфіскавана верхняя вопратка, а ў камеры дзе яна знаходзілася на Акрэсціна, было адключана ацяпленне.

— Улічваючы халоднае надвор'е, гэта інакш як катаваннямі і бесчалавечным стаўленнем не назавеш. Больш за тое, перададзеныя рэчы да яе не дайшлі, — пiша ён.

Марыя Успенская, удава Андрэя Зельцэра, была затрыманая падчас штурму іх кватэры кадэбэшнікамі. СК паведаміў, што на Марыю завялі справу за саўдзел у забойстве. Ёй пагражае 25 гадоў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.3(19)