Общество

Ігару Лосіку выставілі новае абвінавачаньне. Ён у адказ рэзаў вены на вачах у следчага

Жонка палітвязьня Дар’я Лосік зьвярнулася да Лукашэнкі, каб той адказаў ёй, чаму яе муж дзевяць месяцаў знаходзіцца ў турме, паведамляе Свабода.

Сёньня Ігару Лосіку, кансультанту Радыё Свабода і адміністратару тэлеграм-каналу «Беларусь головного мозга», выставілі новае абвінавачаньне. Па якім артыкуле — пакуль невядома.

Пасьля гэтага на вачах у сьледчага і адваката ён спрабаваў парэзаць сабе рукі і абвясьціў на знак пратэсту сухую галадоўку.

Крымінальны перасьлед Ігара Лосіка

На адміністратара суполкі «РБ головного мозга» і фрылансэра-кансультанта Радыё Свабода Ігара Лосіка завялі крымінальныя справы паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу («падрыхтоўка да парушэньня грамадзкага парадку») і ч. 2 арт. 293 («падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках»).

Лосіка затрымалі 25 чэрвеня пасьля ператрусу дома ў Баранавічах. На ягоны тэлеграм-канал «РБ головного мозга» ў той момант былі падпісаныя 167 тысяч чалавек (цяпер — звыш 400 тысяч).

Ігар Лосік актыўна асьвятляў падзеі сёлетніх выбараў прэзыдэнта Беларусі. Праваабаронцы прызналі Ігара Лосіка палітвязьнем.

15 сьнежня пасьля выстаўленьня другога абвінавачаньня Ігар Лосік абвясьціў галадоўку пратэсту і трымаў яе да 25 студзеня.

Дома Ігара чакаюць жонка і двухгадовая дачка.

Игорь Лосик: «Иллюзий не питаю. Лучше б просто расстреляли по-быстрому, и не видеть это все»