Гурневiч: «У незалежнай Беларусі Быкаў быў зненавіджаны прарасейскай уладай Лукашэнкі за сваю прыхільнасць нацыянальнай мове і культуры, за прыхільнасць свабодзе»

З украінскай школьнай праграмы скрэслілі антываенны твор Васіля Быкава «Альпійская балада».

– Матыў Мінадукацыі ў Кіеве: уварваннне Расеі ва Ўкраіну, – пiша Дзмітры Гурневiч. – У характарыстыцы ўкраінскай рабочай групы пра твор нашага класіка гаворыцца: «Супрацьстаянне сілы сяброўства і кахання са светам гвалту. Гуманістычны змест аповесці». Тым ня менш, вырак рабочай групы такі, які ёсць.

Гэта справа ўкраінцаў, што ім вучыць у школе і што чытаць. Але ўсё роўна сумна. Асабліва ўлічваючы тое, што падчас ІІ сусветнай вайны Васіль Быкаў ваяваў на 2-м і 3-м Украінскіх франтах. Удзельнічаў у баях за Крывы Рог, Александрыю, Знам’янку. Падчас Кіраваградскай аперацыі быў паранены ў нагу і жывот.

У незалежнай Беларусі Быкаў быў зненавіджаны прарасейскай уладай Лукашэнкі за сваю прыхільнасць нацыянальнай мове і культуры, за прыхільнасць свабодзе. За ўсё тое, за што змагаюцца і ўкраінскія салдаты.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 3.7(10)