Гурневiч: «Неверагодна сумна робіцца, што на тваіх вачах знішчаюць народ, які змесціцца ў адзін аграгарадок»

Чаму навіна пра скасаванне іспыту па гісторыі Беларусі ў школах вельмi прыгнятае.

– Зразумела, навошта гэта робіцца. Веданне сваёй гісторыі – гэта імунітэт ад імперскай лухты, – пiша журналicт Дзмітры Гурневiч. – Але ёсць навіны ад якіх робіцца яшчэ больш вусцішна – «У Расеі абвясцілі «замежным агентам» арганізацыю «Туба калык».

Гэта арганізацыя займаецца праблемамі аднаго з самых старых народаў Сібіры – тубалараў. Арганізацыя дбае пра мову і экалогію гэтага народу, які жыве ў Рэспубліцы Алтай. Напэўна тубалары нейкі вялікі народ і вельмі ваяўнічы і пасіянарны, калі Крэмль бачыць небяспеку ў іх, падумалася.

На здымку возера Алтын Кӧл (Залатое возера) на берагах якога жывуць тубалары

Пугугліў. Паводле  апошняга перапісу тубалараў налічваецца… 1965 чалавек. Яны бясконца судзяцца з уладамі, каб тыя спынілі здабычу золата, якая нішчыць іх зямлю. Змагаюцца супраць перашкодаў вучыць іх родную мову ў школах, якая афіцыйна другая дзяржаўная. Самі выдаюць слоўнікі і буквары.

Вядома, мы дамо рады, нас 9 мільёнаў. Неверагодна сумна робіцца, што на тваіх вачах знішчаюць народ, які змесціцца ў адзін аграгарадок у Беларусі і што ён знікне, магчыма, яшчэ ў гэтым пакаленні, і які гэта цудоўна разумее. І ніхто ім не дапаможа.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 2.5(15)