Гурневіч: «Дзень Перамогі ператварылі ў пустое свята з папсовай трэш-формай»

Журналіст Дзмітрый Гурневіч – пра 9 мая ў сучаснай Беларусі.

– Улады і ўсе, хто яе абслугоўвае, збэсцілі Дзень Перамогі ўжо даўно, ператварыўшы ў пустое свята з папсовай трэш-формай і пустым зместам, – піша журналіст. – Спрыяннем Крамлю ў вайне супраць Украіны, Лукашэнка і яго прыхільнікі цалкам страцілі маральнае права нават ускладаць кветкі на Плошчы Перамогі.

У новай Беларусі Дзень Перамогі, бясспрэчна, давядзецца ачалавечваць. У літаральным сэнсе. У гэты дзень варта ўзгадваць паіменна кожную ахвяру і кожнага героя, хто прычыніўся да перамогі над гітлераўскай арміяй, а не ладзіць п’яныя балаганы пад фанаграму.

Той пафас і надрыў, якія я памятаю на Дзень Перамогі са свайго дзяцінства і юнацтва, засланялі ўсю істоту гэтага дня. Эстэтыка гэтай даты павінна быць цалкам адваротнай сённяшяй: спакойнай, сціплай і ціхай, каб у галаве было месца на рэфлексію.

Але для гэтага многім давядзецца спачатку адкрыць сваю гісторыю нанова.

Оцени статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(31)