Грузія падпісала дамову з КДБ Беларусі. Ці пагражае гэта беларусам, якія зараз там?
У межах гэтай дамовы бакі плануюць абменьвацца інфармацыяй у сферы дзяржаўнай бяспекі, аказваць аператыўнае ўзаемадзеянне ў раскрыцці злачынстваў, у прыватнасці ў злачынстваў супраць канстытуцыйнага строю.
Праваабаронца Раман Кісляк кажа, што гэта рамачная дамова, якія беларускія ведамствы заключаюць са шматлікімі краінамі:
– Я не бачу падстаў для панікі, таму што ў той жа дамове ўтрымліваецца норма, што дазваляе не выконваць запыты супрацы ў выпадках, калі правы чалавека ставяцца пад пагрозу. Грузінскія праваабаронцы пацвердзілі, што яны не ведаюць выпадкі, каб Грузія выдавала грамадзян Беларусі.
Я спадзяюся, што і цяпер Грузія не стане выдаваць беларусаў па сфабрыкаваных палітычных справах.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное