Общество

Грамадзянку Швейцарыі Наталлю Хершэ з калоніі перавядуць у турму

Справу судзьдзя Мікалай Крупадзёраў разглядаў на выязным пасяджэньні ў папраўчай жаночай калёніі, дзе палітзняволеная адбывае тэрмін.

Пра гэта Радые Свабодзе паведаміў брат Натальлі Генадзь Касьян. У судзе яму сказалі, што «прадстаўленьне ПК-4 аб пераводзе ў турму задаволена». У якую турму будуць пераводзіць, вырашыць адмiнiстрацыя.

Суд Чыгуначнага раёну Гомля 24 верасьня разгледзеў справу: «Аб пераводзе ў папраўчую ўстанову іншага тыпу і зьмяненьні ўмоў рэжыму» для палітзьняволенай грамадзянкі Швайцарыі Натальлі Хершэ. Гэтае паседжаньне значылася ў раскладзе суду.

Справу судзьдзя Мікалай Крупадзёраў разглядаў на выязным пасяджэньні ў папраўчай жаночай калёніі, дзе Натальля адбывае тэрмін.

Натальля Хершэ ўжо больш за год знаходзіцца ў зьняволеньні. Яе затрымалі 19 верасьня 2020 году пасьля жаночага маршу. У сьнежні ёй прысудзілі 2,5 года калёніі агульнага рэжыму за сарваную з супрацоўніка АМАПу балаклаву.

Турэмны тэрмін ураджэнка Воршы адбывае ў папраўчай калёніі ў Гомлі. Брат палітзьняволенай Генадзь Касьян за апошнія чатыры месяцы атрымаў толькі адзін ліст ад сястры, у якім тая напісала, што цікавіцца творамі Салжаніцына і спрабуе бавіць час з карысьцю для цела і розуму.

За час зьняволеньня Хершэ пасьпела ўжо пабываць у штрафным ізалятары (ШЫЗА) і памяшканьні камэрнага тыпу (ПКТ) за адмову шыць форму для сілавікоў.

З атрыманага ў верасьні ліста Генадзь Касьян зрабіў выснову аб тым, што ў ПКТ Натальлю не займаюць працай і яна мае больш вольнага часу для самаадукацыі. Падчас паўгадзінных прагулак яна займаецца спортам. Піша скаргі на ўмовы ўтрыманьня ў калёніі і просіць брата даведацца пра тое, што адбываецца зь яе заявамі.

Вядома, што Натальлю Хершэ тройчы ўгаворвалі напісаць заяву аб памілаваньні на імя Лукашэнкі, але яна катэгарычна адмовілася рабіць гэта. Сваёй віны яна не прызнае.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.8(33)