Генпракурор: страты Беларусі ад вайны — 500 млрд даляраў. Колькі сапраўды?
Падлікі эксперта не супалі з заявамі генпракурора.
Так, па даных дзяржаўнага сайта «Архівы Беларусі», прамы матэрыяльны ўрон ад акупацыі складаў 75 млрд рублёў (у цэнах 1941 года). У 1937 годзе ў СССР сталі налічваць кошт рубля на базе даляра. Да 1950 года існаваў фіксаваны курс – 5,3 рубля за 1 даляр. Атрымліваецца, кошт стратаў складаў каля 14 млрд даляраў, паведамляе Наша Ніва.
Спустя 76 лет после окончания войны власти Беларуси подсчитали материальный ущерб от нее
Гэта велізарная сума. Яна ў 35 разоў перавышала даваенны бюджэт рэспублікі. Беларуская эканоміка была адкінутая на ўзровень 1913 года. Але Швед кажа, што гаворка ідзе пра цяперашнія цэны. Як іх суаднесці?
НН звярнулася да Кацярыны Барнуковай, акадэмічнага дырэктара BEROC. Яна адзначыла, што на сайце Бюро статыстыкі працы ЗША ёсць даныя толькі з 1947 года. 75 мільярдаў савецкіх рублёў па курсе 5.3 складаюць, калі акругліць, 14 млрд даляраў (амаль столькі ж, што і ў 1941-м).
Калі перавесці суму даляраў 1947 года ў 2021-ы, атрымліваецца 172,8 млрд даляраў. Гэта амаль ў тры разы менш за суму, якую назваў Швед. Па яго словах, 500 млрд даляраў — мінімальны ўрон, які налічылі сілавікі, сыходзячы з архіўных матэрыялаў.
Нагадаем, пагадненне па рэпарацыях было дасягнутае яшчэ ў 1945 годзе на Патсдамскай канферэнцыі.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное