Гаруновіч: «Калі неспадзяванка здараецца з чалавекам, чыя хата з краю, і ён нічога не рабіў, шкада. Дарэмна, што не рабіў»

Галоўны рэдактар спартыўнага выдання пракаментаваў сітуацыю з адной з лыжніц, якую Федэрацыя адхіліла ад спаборніцтваў.

— Звар’яцеўшая сістэма можа ўдарыць па галаве любога, не толькі змагара, — піша Алег Гаруновіч. — І калі неспадзяванка здараецца з чалавекам, чыя хата з краю, і ён запэўнівае, што нічога такога не рабіў, ад душы – не дзеля шпількі, а проста ў якасці думкі – падмывае сказаць: шкада, дарэмна, што не рабіў. І чалавека шкада, і што не рабіў шкада

У беларускіх лыжах адбываецца нейкая фантасмагорыя: у апазіцыянеры запісалі 22-гадовую дзяўчыну. Чаму? Халера яго ведае, ніхто нічога не тлумачыць. Проста выжываюць са зборнай (хаця не сказаць, што там шмат добрых лыжніц), ды яшчэ звольнілі з асноўнай працы. Вось што кажа тая, каго раптоўна прызначылі ворагам:

«Моему тренеру начали поступать претензии, что он тренирует оппозиционерку, руководство федерации говорило, что я за БЧБ. Тренер меня прямо спросил, ходила ли я на какие-то акции, высказывалась ли где-нибудь. Конечно, нет! Что за бред? Я же еще в МЧС работала диспетчером, и, естественно, не могла где-то высказываться и участвовать – за этим следят и наказывают, если что».

Яшчэ раз падкрэслю: вельмі спачуваю дзяўчыне, што яе жыццё ўзялі ды расцярушылі. Але мільгаюць і іншыя думкі. А ці прымала яна як дыспетчарка замовы на тое, каб прыбралі БЧБ з якога дома? І чаму ўдзел у акцыі пратэсту супраць лукашызму – гэта трызненне?

Трызненне – гэта як раз жыць у гармоніі з тымі, хто няведама для чаго ламае лёсы сумленных людзей, — падсумоўвае Алег Гаруновіч.

Нагадаем, што нядаўна стала вядома, што Федэрацыя не заявіла 22-гадовую Святлану Андрыюк і 17-гадовую Дар’ю Далідовіч на спаборніцтвы ў Расіі, а пасля дэактывіравала FIS-коды лыжніц, без чаго прымаць удзел у афіцыйных стартах немагчыма. Святлана Андрыюк, якая марыла трапіць на Алімпіяду, у Пекін дакладна не паедзе. Сваё незадаволенне яна выказала телеграм-каналу О, спорт! Ты – мир!

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(37)