«Фядута быў зь відэльцам. Напэўна ім і зьбіраецца зрынаць Лукашэнку»
Заявы Аляксандра Лукашэнкі, КДБ Беларусі і ФСБ Расеі пра падрыхтоўку замаху на яго і дзяржаўнага перавароту абмяркоўваюць аглядальнік Радыё Свабода Юры Дракахруст, палітолягі Дзьмітрый Балкунец і Дзяніс Ціханенка.
Кадр зь сюжэту дзяржаўнага тэлеканалу АНТ
Балкунец:
Гэта правакацыя беларускіх спэцслужбаў.
Напэўна, былі асобы, якія ўцягнулі ўдзельнікаў гэтай Zoom-гутаркі ў гэтую правакацыю.
Там паказана відэа размовы ў маскоўскім кафэ, дзе Фядута зь відэльцам. Напэўна ім і зьбіраецца зрынаць Лукашэнку.
Старшыня КДБ Іван Тэртэль – галоўны рэжысэр гэтага спэктаклю.
Мне шкада тых, хто павёўся на гэтую правакацыю, але трэба неяк з галавой сябраваць.
Ніводная спэцслужба сьвету ня стане ўзгадняць свае пляны праз Zoom-канфэрэнцыю.
Лукашэнка хоча выставіць сябе ахвярай усясьветнай змовы, кіраванай Байдэнам.
Фядута прыгадваў парад, на якім быў забіты прэзыдэнт Эгіпту. Ці можна было гэта паўтарыць у Беларусі? Практычна не.
Гэтых людзей адмыслова выцягнулі ў Маскву на перамовы.
Тым самым Лукашэнка запляміў Расею.
Гэта падобна на «перахоп» гутаркі «Ніка і Майка», якую Лукашэнка летась перадаў Мішусьціну.
ЦРУ ня стане мець справу з дылетантамі, якія ўдзельнічалі ў гутарках, якія прадставіў.
Лукашэнка баіцца сьвяткаваць 9 траўня, ён баіцца пратэстаў на гэты дзень.
Гэта сьвята не яго, а беларускага народу.
Магчыма, гэта разыгрывалі расейскія спэцслужбы разам з беларускімі, каб дыскрэдытаваць беларускую апазыцыю.
Ціханенка:
Тыя, хто ведае асабіста Фядуту і Зянковіча, выдатна ведаюць, што такія людзі ня могуць нешта такое плянаваць.
У беларускім апазыцыйным асяродзьдзі часта ідуць розныя абмеркаваньні, але гэта не азначае, што за імі будуць радыкальныя дзеяньні.
Кіраўніцтва Беларусі няздольнае вырашыць палітычны крызіс у краіне, таму яно вырашыла выкрыць такую «змову».
Гэта мэтады нацысцкай Нямеччыны.
У гэтай гісторыі ўсё прыцягнутае за вушы.
Амэрыканскі «сьлед» у ёй абгрунтоўваецца адным Зянковічам, які зьяўляецца і амэрыканскім, і беларускім грамадзянінам.
Калі пачаліся пратэсты ў жніўні 2020 году, Лукашэнка ня мог прызнаць, што проста ён «дастаў» беларусаў.
Увесь час казалася пра зьнешняга ворага.
Фактычна Байдэн абвінавачаны ў замаху на Лукашэнку. Гэта, зразумела, абсурд.
Пра пагрозу дзецям – гэта стандартныя хітрыкі прапаганды.
Латушка заяўляў, што апазыцыя будзе ладзіць акцыю 9 траўня.
Лукашэнка асьцерагаецца гэтага, таму ён скасаваў парад.
Байнет: «Кто придумал этот триллер? И смешно, и страшно»
«Дешевый водевиль». Почему генералы обсуждали мятеж с литературоведом?
Читайте еще
Избранное