У СІЗА і калоніі я вельмі палюбіла Эрыха — адгукнуўся. Тое, пра што ён піша, знаёмае нам, на жаль. Той жа Рэмарк хаця б трохі падрыхтаваў мяне да вызвалення.
Фотафакт. Ася Булыбенка з кнігай Рэмарка каля Трыумфальнай аркі
Кранальная гісторыя экс-палітзняволенай.
Ася Булыбенка напісала кранальны пост пра падарункі ад чалавека, які праз лісты падтрымліваў яе за кратамі. Адзін з гэтых падарункаў прысвечаны парыжскай славутасці, і беларуска прывезла яго з сабой у Парыж, піша Наша Ніва.

Ася апублікавала фота і відэа, на якіх яна стаіць ля Трыумфальнай аркі — знакамітага манумента ў Парыжы. У руках дзяўчына трымае кнігу Эрыха Марыі Рэмарка «Трыумфальная арка».
Як аказалася, за гэтымі кадрамі хаваецца прыгожая гісторыя. На наступны дзень пасля вызвалення дзяўчына атрымала гэтую кнігу і яшчэ некалькі твораў Рэмарка ад чалавека, якога да таго моманту ведала толькі па лістах. Рэмарк — увогуле значны аўтар для Асі:
Акрамя кніг, новы сябар падарыў дзяўчыне чырвоную сукенку. У ёй Ася выйшла на пікет у Вільні пасля таго, як адседзела яшчэ 30 сутак і вымушана эмігравала з Беларусі.
І вось цяпер Ася пабачыла Трыумфальную арку на свае вочы — і ў руках трымала тую аднайменную кнігу ад сябра.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное