Общество
Eolonir

Фэсты. Вандроўкі. Мабільнікі

У блёгасфэры за апошні тыдзень з’явілася шмат абвестак ды фотарэпартажаў наконт вандровак.

Людзі дапісваюць свае ўражаньні ад вандровак, выкідаюць вялізарныя фотасэсіі, спрачаюцца наконт кніжак, выкладаюць ПАСТТУТЭЙШЫЯ літаратурныя практыкаваньні. Зьніклі развагі наконт палітыкі ды даўгія філязофскія дыскусыі, што цалкам вытлумачальна — нарэшце прыйшло лета. Значна падвысілася якасьць дыскусыяў — брыгаднікі, што звычайна зафлуджваюць усё, што толькі магчыма, пайшлі на адпачынак, мабыць. Хаця лепей было б, каб ім вырубілі Нэт увогуле. Найбольшую ўвагу прыцягваюць менавіта рэпартажы пра далёкія гарады, рыцарскія фэсты і, як ня дзіўна — пра бясьпеку. У ЖЖ прыйшла цэнзура — некаторыя пасты ў расейскамоўным ЖЖ выдаляліся. Пакуль што гэта мела выпадковы характар, але тэндэнцыя насьцярожвае.

Менавіта таму tapirr прапанаваў праграму, якая дазваляе захаваць зьмесьціва свайго ЖЖ на свой вінт. Яна ляжыць ТУТ. А вось ТУТ выкладзена, як можна адладзіць трансьляцыю свайго ЖЖ з ЛЖ-Расея.

Так, не да слову — учора пабываў на Белтэлекаме — яны там у шоку ад мажлівага паніжэньня тарыфаў. Там гуляюць такія плёткі. Няўжо паведамленьні ў блёгасфэры наконт дэманапалізацыі слушныя й мы нарэшце дачакаемся адэкватных эўрапейскіх коштаў?

І нарэшце — у ljby пачалося галасаваньне на тэму лепшага беларускага Жжыста. Для таго, каб у ім паўдзельнічаць, дастаткова дадаць у камэнтарах яго ці яе мянушку.

Фэсты

Прадстаўнікі нашага найцудоўнейшага блогу трапілі на культавы беларускі фэст — “Бітлз-Назаўседы”, што адбываецца штогод у файным мястэчку Лагойск, недалёка ад Менска. Дакладней, не ў самім Лагойску, а ў спартыўным комплексе “Лагойск”, што ў некалькі кіламетрах ад самога гораду…

Выступалі розныя замежныя гурты — прадстаўнікі Англіі, Нідэрландаў, Расеі і г.д. Яны проста мегаацкі аджыгалі, бо народ пад сцэнай і ўдалечыні ад яе каўбасіўся, нібыта гэта было не XXI стагоддзе ў Рэспубліцы Беларусь, а 70-я гады ў Еўропе. Машына часу перанесла ўсіх у гэтыя незабыўныя маляўнічыя часы, калі галоўнымі каштоўнасцямі былі — Вольнасць, Каханне, Мір, Рэспект. На жаль, у нашыя прагрэсіўныя часы гэтыя каштоўнасці перасталі так шмат значыць для людзей. І фестываль меў на мэце менавіта паспрабаваць аднавіць дух, асяроддзе, духоўнасць, атмасферу тае эпохі, што ўжо ніколі не вернецца, нягледзячы на ўсю тую настальгію, што адчуваюць тысячы добрых людзей па ўсім сьвеце…”

Олд-скульныя дзядзькі ў дрэдах, моладзь, што цывільна адпачывала пад якасную музыку Бітлоў, што выконвалася на сцэне, невялічкая колькасьць міліцыі і іншых органаў, сымболіка — усе гэта стварала тое, дзеля чаго ТРЭБА было ехаць на гэтае мерапрыемства. Мы нібыта акунуліся ў гэтыя часы, аб’яднаныя не матэрыяльнымі, але ж духоўнымі каштоўнасьцямі. Не патрэбна наркотыкаў, не патрэбен алкаголь — патрэбна толькі адзінства з тымі, хто адчувае тое самае, хто мысліць тымі ж катэгорыямі, жыве адным з усёй планетай жыцьцём.

Увесь фотарэпартаж ад meramo можна прачытаць на блёгу Pozirk, за што яму насамрэч вялікі чалавечы дзякуй. Таксама дзякуй tchuda ды warkus за фоткі з таго ж фэсту.

А вось slaver_be выклаў рэпорт пра Адборышча — адбор гуртоў да ўдзелу ў музычным фэстывалі моладзевых гуртоў Басовішча, што адбудзецца ў ліпені ў Польшчы. Але цікавы не сам фотарэпорт, а менавіта тая дыскусыя, што разгарнулася ў камэнтарах.

Вандроўкі

Амстэрдам не Галяндыя. Пераканаўся на свае вочы. Woerden за 40 км ад Утрэхту маленькае ціхае мястэчка, са спакойнымі мілымі людзьмі і шматвекавой гісторыяй. Са сваімі акцэнтам, показкамі, воднымі каналамі й асаблівым паветрам, крышталёва чыстым і сьвежым.

Тут адбываецца Моладзевы Фэстываль дакумэнтальных фільмаў Wij Zijn 17. Дэманструецца парадку 30 вялікіх стужак, зробленых маладымі людзьмі альбо пра моладзь. Адметнасьцю імпрэзы з’яўляецца фэстываль "мабільных" фільмаў, зьнятых на мабільны тэлефон малалетнімі галяндзкімі хлопчыкамі й дзяўчынкамі. Бальшыня стужак мясцовага паходжаньня, аднак у праграме хапіла месца "Уроку беларускай мовы", дзеля якога, уласна кажучы, мяне й занесла ў гэту правінцыю.

У цэлым мястэчка вельмі ўтульнае. Зусім няшмат чорных. У параўнаньні з Амстэрдамам (А то ўжо калі бачу нэгра у Менску, Баранавічах ці Вільні мне пачынае здавацца, што я ў Амстэрдаме). Woerden зявіўся ў 12-13 стагодзьдзі, шмат касьцёлаў, будынкаў тае пары. Тут зьмешваюцца культуры, эпохі гэта і ёсьць асаблівасьць галяндзкай правінцыі. Пасярод мястэчка выспа. На ёй натуральны замак. Вакол яго роў, канал з тысячамі гарлачыкаў, жоўтых і белых (а яны ў нас занесеныя ў Чырвоную кнігу). Паабапал замку, нібы вартаўнікі, ходзяць гусі й на ўсіх шыпяць. Пакуль не пакорміш. Яны тут гаспадары. Яны сапраўдныя галяндцы...

Пасьля паказу майго фільму падышла чорная маладзенькая прадусарка — тоўсьценькая, нізенькая з крывымі зубкамі, але ўсё адно вельмі мілая. Працягнула візытоўку. Гляджу Сурынам (для тых, хто падумаў, што гэта ў Афрыцы, падказваю: гэта ў Паўднёвай Амэрыцы). Кажа: "запрашаю на наш фэстываль"...

Больш за 10 фотак ды рэпартаж цалкам можна прачыьаць на ЖЖ koziel.

Мабільнікі

Мы постоянно берем с собой мобильный телефон, который давно стал неотъемлемой частью повседневной жизни, используем его для работы и общения, решения важных дел. Именно о последнем пункте я бы и хотел поговорить в этой статье. Порой решение важных дел по мобильному телефону может обернуться для его хозяина вполне предсказуемыми в Беларуси последствиями. Все мы видели выступления чинов разных уровней по телевидению, которые хвалились задержаниями на основе прослушки мобильных телефонов.

Эта тема постоянно у всех на слуху, о ней все знают, но никто не может ничего поделать, большей частью из-за отсутствия информации. Этот недостаток мы и попытаемся исправить, однажды и навсегда расставив все точки над i, причем в основу будет положено не бессмысленное теоретизирование, а ПРАКТИЧЕСКИЙ подход к делу. Мы расскажем вам — как это работает, почему это работает, как самим это сделать и главное — как защититься от этого в домашних условиях.

Статья будет полезна параноикам, лицам, сбежавших из Новинок и прочим нервным персонам. А вполне здоровые читатели могут просто принять эти факты к сведению. Ведь мало ли что!

Для затравки. Знайте и помните, что звонки по сотовому можно перехватить и прослушать, месторасположение абонента с большой точностью определить, а приватные данные — извлечь из телефона, даже если они были стерты и запаролены!

Артыкул цалкам можна прачытаць ТУТ. З’яўленьне яго мела вялізны рэзананс, у прыватнасьці, копіі з’явіліся на шэрагу моладзевых сайтаў. Народ гэтая тэма, як бачна, цікавіць моцна. І ўзмацняецца гэта тым, што ў Беларусі пакуль што няма comprehensive guide па “бясьпецы для ламераў”. Але ўсё неўзабаве зьменіцца.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)