Экономика

EPAM з’язджае з чатырох офісаў у Мінску

У сеціве з’явілася інфармацыя, што найбуйнейшай IT-кампанія EPAM з’язджае з чатырох офісаў у Мінску.

Гаворка пра з бізнэс-цэнтры на Клары Цэткін, «Цівалі» на Прытыцкага, «Тытан» на Дзяржынскага і з будынку на вуліцы Тыражнай, 150.

Як патлумачылі @nashaniva менеджары кампаніі, гэта не сведчыць пра выезд кампаніі з Беларусі:

— Кавід шмат што змяніў, многія супрацоўнікі працуюць з дому і вяртацца ў офіс не хочуць. Да таго ж EPAM набыў шмат уласных плошчаў у «Клевер Парку», таксама ў кампаніі ёсць два сваіх офісы, мы пашыраемся. Выезд з іншых бізнэс-цэнтраў тлумачыцца сканчэннем дамоваў арэнды і пераводам супрацоўнікаў на ўласныя плошчы.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.6(21)