Эксперт: «Не думаю, што ёсць дзве кнопкі і нейкае пагадненне. Тады б на Захадзе прызналі Беларусь ядзернай краінай»
Ці можа Лукашэнка выкарыстаць расійскую ядзерную зброю?
Нядаўна Лукашэнка заявіў, што расійская ядзерная зброя, акая размешнана на тэрыторыі Беларусі, можа быць выкарастана пры «нападзе на Беларусь», як толькі
перакрочыцца дзяржаўная мяжа Беларусі. Словы Лукашэнкі, як ён сам кажа, пацвердзіў Пуцін: у ядзерную дактрыну былі ўнесены праўкі, дзе прапісанае, што пры «нападзе» на Расію і Беларусь можа быць выкарастана ядзерная зброя.
Але мы бачым, што зараз адбываецца ў Курскай вобласці ў Расіі. Заход туды ўкраінскіх войскаў не стаў «чырвонай лініяй» для Масквы. А ці зможа ў выпадку чаго Лукашэнка прымяніць расійскую ядзерную зброю?
— Ён не націсне на кнопку. І тут Лукашэнка не лепшая крыніца для такой інфармацыі, — тлумачыць эксперт Фінскага інстытуту міжнародных спраў Рыгор Ніжнікаў у інтэрв’ю Свабода Premium. — Мы добра разумеем, што як бы ён не казаў, або як бы не казалі расійскія крыніцы і ўлады, усё ж такі я не думаю, што сітуацыя, калі ёсць дзве кнопкі і нейкае пагадненне, адпавядае рэчаіснасці. Тады б на Захадзе прызналі Беларусь як ядзерную краіну.
Расія кантралюе ядзерную зброю, Расія і будзе яе выкарыстоўваць. Як будуць выглядаць кансультацыі, калі Расія вырашыць выкарыстоўваць яе з беларускай тэрыторыі, гэта ўжо другая справа, але рашэнне будзе за Пуціным, за Расіяй. На якіх умовах — мы дакладна не ведаем.
Калі мы паглядзім на новую ядзерную дактрыну, там прапісана, што (можна ўжыць ядзерную зброю — С.) калі будуць ляцець дроны. Але не прапісана, колькі. Мы ведаем, што дроны атакуюць расійскія стратэгічныя аб'екты. То бок мы не ведаем дакладна, дзе сёння праходзіць чырвоная лінія. Хутчэй за ўсё, яна зараз ідзе па пагрозе пуцінскага рэжыму. А што гэты рэжым будзе лічыць пагрозай — гэта пытанне.
Читайте еще
Избранное