Политика

Дзяніса Садоўскага пакаралі 5 суткамі арышту

Аршанскі суд пакараў сакратара аргкамітэту ў стварэньні “Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі” Дзяніса Садоўскага арыштам на 5 сутак. Хлопец быў затрыманы сярод іншых удзельнікаў Аршанскага феста.

Дзяніса Садоўскага затрымалі 8 жніўня каля Крапівенскага поля, куды прыехалі моладзевыя актывісты адзначыць Дзень беларускай вайсковай славы.

Нагадаем, што “дзякуючы” супрацоўнікам міліціі, умовы, у якіх праходзіла мерапрыемства, былі вельмі падобныя на баявыя.

Затрыманага Дзяніса Садоўскага, як паведмляе ”Радыё Свабода”, міліцыянты адвезьлі ў шпіталь, адзін з іх сьцьвярджаў, што Дзяніс нібыта аказаў супраціў і падрапаў яму руку. Міліцыянты патрабавалі, каб Дзяніса праверылі на ўжываньне алькаголю.

Сёньня аршанскі суд пагадзіўся з абвінавачаньнямі міліцыянтаў у дробным хуліганстве і пакараў Дзяніса арыштам на 5 сутак.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)