Общество

Джыпы едуць па Лукашэнку. Экспэрт ацэньвае сюжэт АНТ

Што азначае сюжэт, паказаны па АНТ, пра 150 джыпаў з кулямётамі, пры дапамозе якіх нібыта плянавалі забіць Лукашэнку? На чым грунтуецца вэрсія, што існавалі пляны замаху на дзяцей Лукашэнкі? На гэтыя пытаньні Свабоды адказвае кіраўнік праекту Belarus security blog Андрэй Паротнікаў.

Лібія, сакавік 2011

Паротнікаў:

Гэта поўная выдумка. Падазраю, што спадар Князеў (загадчык катэдры ў Акадэміі кіраваньня) абапіраўся на сюжэты «Эўраньюс» пра нядаўнюю гібель прэзыдэнта Чаду.

У яго біяграфіі сапраўды былі эпізоды з джыпамі з кулямётамі ў пустыні, падчас вайны зь Лібіяй. І цяпер ён загінуў у падобнай жа вайне.

Афіцыйныя прадстаўнікі беларускай улады камэнтуюць сытуацыю больш асьцярожна.

Пры жаданьні заўсёды можна сказаць, што расповед пра 150 джыпаў з кулямётамі — гэта асабістая ацэнка прыватнай асобы, спадара Князева.

Прапагандысцкі эфэкт гэтай вэрсіі будзе невялікі. Той, хто верыць у папярэднія заявы пра замах на Лукашэнку, паверыць і ў гэта. Той, хто ня верыў, палічыць лухтой і інсцэніроўкай і апошнія заявы.

Беларускі рэжым дэманструе вельмі нізкую якасьць плянаваньня нават на найбліжэйшую пэрспэктыву.

Гэта інфармацыйна-прапагандысцкая памылка.

Чаму спачатку ішла размова пра пограб у Гомельскай вобласьці, а цяпер — пра забойства Лукашэнкі пры дапамозе джыпаў з кулямётамі?

Што да відэа зь Ціханоўскім — мы ня ведаем кантэксту размовы.

Там на відэа ў СІЗА КДБ Ціханоўскі кажа, што па Колю Лукашэнку прыйдуць, але хто прыйдзе? Апанэнты Лукашэнкі ці яго паплечнікі?

Першапачаткова афіцыйныя крыніцы не пацьвярджалі, што Ціханоўскі быў на гэтым «круглым стале» у СІЗА КДБ.

Гэтае відэа, такое, як яно змантажавана — гэта прапагандысцкі мэсыдж да чыноўнікаў, да сілавікоў: маўляў, калі апазыцыя гатовая прыйсьці да дзяцей прэзыдэнта, дык што зробяць з вамі?

Гэта паказьнік няўпэўненасьці Лукашэнкі ў сваім атачэньні.

Чаму Лукашэнка пайшоў на абнародаваньне гэтай апэратыўнай гульні спэцслужбаў, якую можна было яшчэ працягваць?

Ён вырашыў прадэманстраваць агульнасьць ворагаў у яго і ў Пуціна.

Дарэчы, невядома, з кім у Маскве сустракаліся Фядута і Зянковіч. Ёсьць ненулявая імавернасьць, што яны маглі сустракацца з прадстаўнікамі расейскага істэблішмэнту, якія станоўча паставіліся да ідэі перавароту ў Беларусі.

Мы можам пабачыць любую разьвязку гэтай сытуацыі, у тым ліку і вызваленьне Фядуты, Зянковіча і Кастусёва.

Мы ня ведаем, у якой інфармацыйнай бурбалцы знаходзіцца Лукашэнка, якія сілавыя ведамствы маюць на яго найбольшы ўплыў.

Беларускія спэцслужбы канкуруюць паміж сабой, у Лукашэнкі некалькі крыніцаў інфармацыі.

Так што не выпадае казаць, што ён цалкам маніпуляваны.

Прапанова Лукашэнкі пра пашырэньне паўнамоцтваў Рады бясьпекі — гэта бомба пад дзяржаўнасьць.

Такое калектыўнае кіраўніцтва можа быць хутка паралізаванае сваркамі і канкурэнцыяй паміж чальцамі Рады.

Байнет рвет на части из-за истории про 150 внедорожников: «Мы все пролетаем над гнездом кукушки»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(55)