Политика

Джулі Фішэр: «Беларусь заслугоўвае свабоды выбару сваёй будучыні»

Амбасадарка ЗША ў Беларусі выступіла са зваротам з Дня Незалежнасьці ЗША 4 ліпеня.

У 245-ю гадавіну падпісаньня Дэклярацыі незалежнасьці Злучаных Штатаў амбасадарка Джулі Фішэр падкрэсьліла, што «прынцыпы той дэклярацыі — жыцьцё, свабода і імкненьне да шчасьця — ня ведаюць нацыянальнасьці», пiша Радыё Свабода.

— Мы разумеем, што многія ў Беларусі імкнуцца да тых жа свабодаў і магчымасьцяў, якія мы ўшаноўваем сёньня, — сказала амбасадарка. — Сутыкнуўшыся з гвалтам і рэпрэсіямі, беларусы працягваюць дамагацца таго, каб іх голас пачулі.

Сьвет стаў сьведкам мужнасьці негвалтоўных дэманстрацый, што заклікаюць да вызваленьня суграмадзян, якія ўтрымліваюцца ў турмах у статусе палітычных зьняволеных, правядзеньня свабодных і справядлівых выбараў і вяршэнства закону. Беларусь заслугоўвае свабоды і выбару сваёй уласнай будучыні.

Джулі Фішэр падкрэсьліла, што легітымнасьць лідэра «можа быць абумоўленая толькі добраахвотнай згодай народа». Яна выказала салідарнасьць ЗША зь беларускім народам і дадала, што ў гэты сьвяточны для ЗША дзень «Беларусь працягвае быць у думках многіх амэрыканцаў».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(38)