Да чаго Лукашэнка падбухторваў Парашэнку?
Пра гэта чацвёрты прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка распавёў пад час сустрэчы з Анатолем Лябедзькам і Юрасём Губарэвічам, піша Парламенцкі канал.
Па словах Парашэнкі, беларускі правіцель не трымаўся дыпламатыі і наўпрост прапаноўваў не аддаваць уладу, галасаваць пратаколамі і, калі трэба, то ўжываць і сілу.
Лукашэнка і не прыхоўваў, што застаецца ва ўладзе не таму, што яго падтрымліваюць выбарцы, а таму, што ён так хоча.
Пятро Парашэнка запэўніў, што фракцыя «Еўрапейская салідарнасць» у Вярхоўнай Радзе застаецца надзейным сябрам і партнёрам дэмакратычнай Беларусі. Ён запэўніў, што фракцыя будзе ініцыяваць і прасоўваць прыняццё адмысловай рэзалюцыі па сітуацыі у Беларусі.
Пунктам №1 Парашэнка назваў вызваленне палітычных вязняў.
Читайте еще
Избранное