Цыганкоў: «Ніхто не ідэальны, ніхто не можа сказаць «мы зрабілі ўсё»

Палiтычны аглядальнiк – про тое, чаму нельга выстаўляць прэтэнзіі дэмакратычным беларусам.

– Выстаўляць прэтэнзіі беларусам – асабліва тым дэмакратычным беларусам, нацыянальна і праэўрапейска арыентаваным, якія хто 2 гады, а хто і 10, і 27 гадоў змагаліся супраць дыктатуры, якія сядзелі ў турмах, былі затрыманы, зьбітыя, выгнаныя з краіны – гэта прыблізна тое самае, што выстаўляць прэтэнзіі антыфашыстам альбо габрэям у нацысцкай Германіі.  Маўляў, як вы гэта дапусьцілі, як дазволілі Гітлеру разьвязаць вайну? – пiша Вiталь Цыганкоў. – Ня трэба гэтага.

Бо ніхто не ідэальны, ніхто не можа сказаць «мы зрабілі ўсё». Мы таксама можам запытаць. Навошта ўкраінскія кіраўнікі ўсе як адзін любілі Лукашэнку, у любых умовах сустракаліся з ім, закуплялі ў Беларусі тавары на мільярды, не ўводзілі санкцыі, калі ўсе ўжо увялі? Чаму менавіта ва Ўкраіне Лукашэнка быў самым папулярным замежным палітыкам і меў сярод украінцаў рэйтынг большы чым сярод беларусаў?

Ня трэба гэтага. Лепш устрымацца ад узаемных наскокаў. Асабліва зараз.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(42)