Общество

«Цяпер можаш падаваць прашэньне аб памілаваньні»

Вольга, маці 22-гадовага вязьня шклоўскай калёніі № 17, пацьвердзіла Радыё Свабода, што яму прапаноўвалі пісаць прашэньне аб памілаваньні.

— Пазваніў сын. Размаўляў з бацькам. Пры размове прысутнічаў кантралёр. І сын адмыслова запытаў яго (гэта чуў бацька), ці можна агучваць інфармацыю аб прашэньні. Той пагадзіўся. Тады сын расказаў, што ў траўні зь ім размаўляў пракурор, які быў у калёніі, і сказаў гэтак: «Цяпер ты можаш падаваць прашэньне аб памілаваньні».

Сын адказаў пракурору, што падумае. Калі, якія ўмовы, што будзе далей — ня ведаем. Ясна, што гэта не тэлефонная размова. Цяпер чакаем спатканьня з сынам, тады можа нешта даведаемся больш. Пакуль ня ведаем, ці прыняў сын прапанову, — сказала Вольга.

Вольга прасіла не называць яе прозьвішча і імя сына. Сыну Вольгі 22 гады, ён быў асуджаны на 2,5 года зьняволеньня паводле 364 артыкула Крымінальнага кодэксу пра ўдзел у масавых беспарадках. Віну сваю прызнаў адразу, яшчэ на сьледзтве.

Паводле Вольгі, яе сына праваабаронцы прызналі палітвязьнем. Вось што Вольга расказала пра тое, як сын адбывае пакараньне ў шклоўскай калёніі.

— У калёніі ён ужо другі месяц, адгукаецца выключна добра. Пры затрыманьні і потым быў зьбіты, нават відэа ёсьць, а на парадкі ў калёніі не наракае. Працуе на вырабе тратуарнай пліткі. Але ўсе кантакты з намі пад кантролем, што званкі, што лісты, таму, калі выйдзе, даведаемся больш, — мяркуе Вольга.

У канцы мінулага тыдня ў мэдыя пачала зьяўляцца інфармацыя пра тое, што вязьням, якіх асудзілі за пратэсты супраць фальшаваньня выбараў і гвалту, паступаюць прапановы напісаць прашэньні аб памілаваньні.

Такая інфармацыя, паводле крыніц, дайшла з калёній у Наваполацку, Віцебску і Шклове. Паводле Марыны Адамовіч, жонкі Мікалая Статкевіча, вядома сама меней 5 падобных фактаў.

«Если бы Северинец, Статкевич, Бабарико написали такие прошения? Где бы мы были сейчас?»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 3.3(14)