Ціханоўская: «Цешуся, калі бачу, як мы захоўваем сваю культуру і гісторыю, дзе б ні знаходзіліся»
Лідарка дэмакратычных сілаў адсвяткавала з беларусамі Купалле.
Беларусы адсвяткавалі Купалле ў Вільні. Падчас святкавання плялі вянкі і сплаўлялі іх па рацэ, спявалі беларускія песні, танцавалі і шукалі папараць-кветку, паведамляе Радыё Свабода. Зладзіў Купалле ў Вільні беларускі клуб «Сябрына».
Да падзеі далучылася лідарка дэмакратычных сілаў Святлана Ціханоўская.
— Раніцай я прачытала, у колькіх краінах свету беларусы адзначылі і плануюць адзначыць Купалле. Цешуся, калі бачу, як мы захоўваем сваю культуру і гісторыю, дзе б ні знаходзіліся, — цытуе Ціханоўскую яе прэс-служба.
Читайте еще
Избранное