Общество

Дзіяна Серадзюк, Новы час

Ці прызнаюць Уладзіміра Гундара палітвязнем?

Баранавіцкага краязнаўцу і актывіста, інваліда другой групы Уладзіміра Гундара 20 траўня асудзілі на 3 гады калоніі за гвалт ці пагрозу ўжывання гвалту да службовай асобы.

Апроч таго, ён — фігурант справы Мікалая Аўтуховіча аб «тэрарызме», суду па якой яшчэ не было. Карэспандэнтка «Новага часу» з’ездзіла ў Баранавічы і спытала ў родных зняволенага, хто такі Уладзімір Гундар і што з ім адбываецца за кратамі.

Дачка Уладзіміра Гундара Інга з мужам і малодшай дачушкай сустракае нас і вязе да татавай жонкі спадарыні Алены. Менавіта з гэтай маленькай утульнай кватэры, вокны якой выходзяць на палісаднік, уласнаручна высаджаны сужэнцамі, паўгода таму іх роднага чалавека пасля ператрусу забралі супрацоўнікі КДБ.

Уладзімір Гундар прыйшоў да Беларусі падчас «Перабудовы», на хвалі нацыянальнага Адраджэння, стаяў ля вытокаў БНФ.

— Ён часта ўспамінае сваю бабулю, якая, хоць і была неадукаванай, але заўсёды ведала, што ёсць што ў нашай краіне, хто па-сапраўднаму любіць свой край, а хто — прыхадні. Мабыць, гэта было закладзена ў ім з дзяцінства, таму, калі пачалася хваля Адраджэння, яна адразу яго захапіла, — распавядае спадарыня Алена.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(11)