Экономика

Таццяна Лісічэнка, Новы час

Ці чакае краіну новая «Перабудова»?

Апошнім часам здаецца, што беларуская эканоміка жыве па інерцыі. Быццам бы прадпрыемствы працуюць. Быццам бы заробак плаціцца. Увогуле, звонку выглядае ўсё добра. Аднак статыстычныя даныя, якія публікуюцца ў адкрытым доступе, радуюць мала.

Не ўсё так добра. Па-першае, грошай у беларускіх прадпрыемстваў становіцца ўсё менш. На 1 траўня 2021 года чыстая запазычанасць прадпрыемстваў-флагманаў склала 110,2 млрд рублёў.

Гэта максімальная сума доўгу буйных і сярэдніх прадпрыемстваў за ўсю гісторыю вымярэнняў па прынятай у краіне методыцы. Дастаткова толькі сказаць, што вышэйзгаданыя 110,2 млрд рублёў — гэта амаль увесь ВУП Беларусі: за 2020 год ён склаў 147 млрд рублёў.

Хуткі рост запазычанасці тлумачыцца дэвальвацыяй беларускага рубля. Частка абавязацельстваў прадпрыемстваў намінаваная ў замежных валютах — і абясцэньванне «зайчыка» павялічвае памер абавязацельстваў у рублёвым эквіваленце.

Пры гэтым на прамысловыя прадпрыемствы — «красу і гонар беларускага эканамічнага цуду», — прыпадае больш за палову чыстага доўгу. Сума абавязацельстваў прамыслоўцаў склала 68,1 млрд BYN. Гэта таксама максімальнае значэнне за перыяд замераў.

З пачатку 2021 года аб’ём запазычанасці ў прамысловасці павялічыўся на 31,3%. Для параўнання: за ўвесь 2020 год сума абавязацельстваў падскочыла «толькі» на 17,3%.

У той жа час прадукцыя, якую вырабляюць гэтыя прадпрыемствы, не карыстаецца асаблівым попытам — гэта значыць, не прадаецца. На 1 чэрвеня складскія запасы ў прамысловасці былі 59,6% ад сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці.

Груба кажучы, калі на тры тыдні закрыць усе заводы і фабрыкі — яны могуць жыць выключна прадаючы назапашаную прадукцыю.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(13)