Политика

Чаму Захад ня хоча ваяваць за Украіну?

Журналіст Віталь Цыганкоў патлумачыў паводзiны еўрапейских палiтыкаў.

– Трошкі зьдзіўляюць абурэньні ў стылю «і чаму гэта тупы Захад ня хоча ваяваць за Украіну»,  – пiша Віталь Цыганкоў.

Калі задумацца – а сапраўды, чаму людзі ня хочуць ваяваць? Можа, таму, што яны нармальныя, псіхічна здаровыя людзі? Нармальныя, псіхічна здаровыя людзі ў прынцыпе ня хочуць ваяваць.

Ды ладна, скажуць мне, гэта нармальныя, але глупыя людзі, якія не разумеюць, што калі не будуць ваяваць зараз ва Украіне, то будуць пазьней ваяваць на сваёй тэрыторыі.

А вось не факт. Гэта прыгожы заклік, але не факт. Прынамсі, самі яны, на Захадзе, не ўспрымаюць гэта як «факт». І ніхто зараз ня можа сказаць, што гэта даказаны «факт», што менавіта так і толькі так і будзе. І кожны палітык, хто зараз прымае рашэньні, ня можа дакладна ацаніць, якія будуць (і ці будуць) у будучыні праблемы з-за цяперашняга няўдзелу ў вайне. Але кожны можа цалкам рэальна і адразу пабачыць праблемы ад удзелу.

Калі хуліган нападае на чалавека, а іншыя стаяць побач і нярэдка назіраюць здалёк, не жадаючы ўмешвацца, то ніхто зь іх ня думае – «вось зараз ён напаў на таго, і адсюль непазьбежна вынікае, што потым ён абавязкова нападзе на мяне». Так гэта не працуе.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 3.3(32)