Былога каліноўца, якога затрымалі ў В’етнаме, ужо выдалі спецслужбам Лукашэнкі
Кадры з ім з’явіліся ў дзяржаўнай прапагандзе, яго паказалі па ТБ. Як стала раней вядома Нашай Ніве, былы добраахвотнік Васіль Верамейчык быў затрыманы з тыдзень таму ў В'етнаме.
Саслужыўцам слаба вядомыя абставіны, яны называюць іх цьмянымі. Нібыта ён паспеў адпісацца, што яго затрымліваюць.
Дакладна было невядома, як улады Беларусі выйшлі на ягоны след і даведаліся, што ён знаходзіцца ў паўднёваазіяцкай краіне. У кожным разе, Беларусі яго выдалі.
34-гадовы Верамейчык скончыў Вайсковую акадэмію Беларусі і служыў у Печах. Са службы ён звольніўся ў 2016 годзе, пасля чаго працаваў у ІТ.
У 2020 годзе ён падтрымаў рух за свабодныя выбары, удзельнічаў у мітынгах і маршах. У лістападзе 2020 года яго затрымалі па падазрэнні ў падпалах аўтамабіляў супрацоўнікаў пракуратуры — якая ўжо тады стала адным з галоўных арганізатараў выбараў. Але пасля 10 сутак арышту ён выйшаў на волю: доказаў не знайшлі.
Напачатку 2021 года праз пагрозу паўторнага арышту эміграваў ва Украіну і жыў з сям'ёй у Львове.
Пасля нападу Расіі на Украіну ён адразу, у лютым 2022 года, далучыўся да беларускага батальёна імя Кастуся Каліноўскага. Служыў у ім намеснікам камандзіра батальёна «Волат» і быў узнагароджаны медалём «Украіна перш за ўсё».
Ён удзельнічаў у баях у Херсонскай, Мікалаеўскай і Луганскай абласцях.
Чаму былы баец Палка Каліноўскага ўвогуле апынуўся ў той краіне Азіі? Літва прызнала яго пагрозай нацыянальнай бяспецы. Ён нейкі час жыў у Грузіі, спрабаваў прызямліцца ў Польшчы, але не схацеў праходзіць патрэбныя для гэтага доўгія працэдуры, расказалі «Нашай Ніве» яго сябры.
Пасля гэтага ён рашыў выехаць у далёкую краіну.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное