«Вясна» падрыхтавала падрабязны спіс магчымасцяў і спосабаў.
З кожным годам падтрымліваць палітычных вязняў становіцца ўсё складаней. Улады намагаюцца любым спосабам знішчыць салідарнасць беларусаў і блакуюць магчымасці па падтрымцы тых, каго ўтрымліваюць за кратамі. Але, спіс тых, каму трэба нагадаць, што яны не пакінутыя сам-насам з рэпрэсіўнай сістэмай, папаўняецца штотыднёва.
Цяпер, калі тысячы беларусаў раскіданы па ўсім свеце, «Вясна» сабрала магчымыя спосабы, як падтрымаць і парадаваць палітзняволеных з-за мяжы. З падрабязным гайдам можна азнаёміцца тут.