БТ выкарыстала два аднолькавых відэа з бежанцам і пераклала яго па-рознаму
У нядаўнім сюжэце пра мігрантаў работнікі БТ выкарысталі ў адным сюжэце два аднолькавыя відэа з бежанцам і пераклалі яго па-рознаму. На гэты кур’ёз звярнуў увагу Белсат.
19 ліпеня ў эфіры БТ у праграме «Панарама» выйшаў сюжэт, у якім расказвалася пра мігрантаў, якія нібыта перайшлі мяжу з боку Літвы. Адзін з герояў сюжэту, якога прадставілі як мігранта, па-англійску расказаў акалічнасці гісторыі.
З закадравага перакладу на рускую мову вынікала, што нібыта літоўская армія і памежнікі кепска ставіліся да мігрантаў. Але рускі пераклад не супадаў з арыгінальнымі англійскімі словамі.
Праз 1 хвіліну ў сюжэце з'явіўся той самы мужчына. Ён гаварыў па-англійску тыя самыя словы, але супрацоўнікі БТ прадублявалі на рускую мову ўжо зусім іншае. Там ужо гаварылася пра матывацыю мігрантаў і бежанцаў ехаць у Еўропу.
На гэты раз рускі пераклад ад БТшнікаў адпавядаў англійскім словам мігранта.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное