Зараз, дзякуючы санкцыям, баяцца наступстваў ужо няма чаго, яны ўжо адбыліся. Таму баяцца гандлю з Іранам больш не трэба, бо нічога ўжо не адбудзецца. Я не чакаю, што будзе нейкі вялізны рост гандлю, але, безумоўна, ён будзе.
Богдан: Паміж Іранам і Беларуссю не той узровень даверу, каб Беларусь стала калідорам для паставак зброі ў Расію
Доктар палітычных навук, навуковы супрацоўнік Свабоднага ўніверсітэта Берліна Сяргей Богдан — пра візіт Лукашэнкі ў Тэгеран і трэцюю спробу ажыццявіць ранейшыя дамоўленасці з кіраўніцтвам гэтай краіны.
— Найперш гэты візіт варта разглядаць у кантэксце ўбудоўвання Беларусі і Ірана ў нейкі кітайцэнтрычны свет, таму што ён усе-такі адбываецца ў кантэксце таго, што Лукашэнка зусім нядаўна ездзіў у КНР. З іранскага боку гэта кантэкст кітайскага пасрэдніцтва ў замірэнні паміж Іранам і Саудаўскай Аравіі, — кажа Богдан у інтэрв’ю «Св*бода Premium».
Гэта, безумоўна, рэвалюцыйная падзея для геапалітыкі. Ну і ўласна самі бакі пра гэта кажуць, калі прэзідэнт Ірану падкрэслівае, што частка кантактаў мусіць адбывацца праз ШАС, якая перш за ўсё з’яўляецца праектам Пекіна.
Эксперт нагадвае, што Лукашэнка і Раісі абмяркоўвалі жыццё ва ўмовах санкцый. Богдан падкрэслівае, што сапраўды санкцыі ў прынцыпе перабудоўваюць карціну свету фактычна для любога суб’екту гаспадарання ў Беларусі.
— Такія санкцыя, як уводзяцца апошнія пару гадоў — сапраўды адвольныя, яны уводзяцца масава, і тут ужо не ідзе размова пра ўздзеянне на асобных дзеячаў ці арганізацыі, а фактычна фарміруецца эканамічная прастора.
Тут можна сказаць, што для Беларусі ўздымаецца значэнне іранскага імпарту, гэта значыць, што трэба будзе прадаваць нешта большае ў Іран. Заўсёды была праблема, што прадаць штосьці ў Іран можна, але пытанне, як вывезці адтуль грошы, бо з-за гэтага маглі быць наступствы.
На пытанне, ці можа Беларусь стаць калідорам, праз які будзе пастаўляцца ўзбраенне з Ірана ў Расію, эксперт адказвае так: для таго, каб гэта адбылося, мусіць быць зусім іншы ўзровень даверу паміж Беларуссю і Іранам.
— Пытанне, ці ёсць гэты ўзровень даверу. Калі паглядзець, як іранскія СМІ апісваюць візіт Лукашэнка ў Іран, можна заўважыць, што там падкрэсліваецца тое, што Беларусь — стратэгічны хаўруснік Расіі. З Расіяй у Ірана ёсць выразныя асцярогі — яны заўсёды падкрэсліваюцца. Таму ўзровень даверу да Беларусі прыкладна такі, як і да Расіі.
Думаю, давер паміж урадамі не настолькі сур’ёзны, каб ладзіліся такія схемы. Для гэтага трэба мець зусім іншы бэкграўнд, каб думаць, што гэта спрацуе менавіта такім чынам.
За апошнія два дзесяцігоддзі Беларусь ужо некалькі разоў выстаўлялі ў якасці кандыдата для такога калідорчыка, але гэта ніколі не спраўджвалася, бо для гэтага трэба зусім іншы вонкава-палітычны апарат, апарат органаў бяспекі, а ў Беларусі гэтага проста няма, гэта зусім не такая якасць работы.
Падчас візіту Лукашэнка заявіў, што ў агульным аб'ёме, калі ўсе дамоўленасці з Іранам будуць рэалізаваныя, ён ацэньвае свой цяперашні візіт у гэтую краіну ў межах $100 млн. Эксперт падкрэслівае, што гэта сума невялікая, аднак пытанне, ці змогуць ажыццявіць усё запланаванае.
— Праблема ў тым, што гэтыя дачыненні ўсё ніяк не могуць узляцець. Фактычна, гэта трэці візіт — і трэці раз поўны рэстарт. Кожны раз гэта спроба запусціць, і яно неяк запускаецца, але не ўзлятае. Гэта, хутчэй, праблема таго, якім чынам ажыццяўляюцца рашэнні, якія могуць быць прынятыя на найвышэйшым ўзроўні, але пасля не выконваюцца.
Сам Лукашэнка сказаў, што яны і раней шмат пра што дамаўляліся, але гэта не выконвалася. І гэта датычыцца многіх такіх праектаў, таму што да нядаўняга часу былі магчымасці працаваць з Захадам і суседнімі краінамі, што адмяняла жыццёвую неабходнасць штосьці рабіць у больш складаных рэгіёнах, таму што працаваць там цяжэй, чым з ЕС.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное