Общество
Eolonir

Блягасьфера: пра Эстонію і не толькі

Эстонскі скандал паціху дапалаў. У ЖЖ пастфактум абмяркоўваюць этычнасьць гэтага кроку, дэманструюць фотаздымкі на цэлы ды некрануты помнік на эстонскіх вайсковых могілках. Але благі асадак застаўся ва ўсіх расейцаў, што жылі ў Эстоніі.

Krishtafovitch, адзін зь лідэраў моладзевага адукацыйнага руху ды адзін з арганізатараў акцый у падтрымку Беларусі ў Эстоніі зазначае, што пасьля таго, што дзеялася, адмыць дабела імідж расейцаў будзе вельмі цяжка, маўляў, словы “марадзёр” ды “расеец” становяцца сынонімамі. І гэта пры тым, што траціна пагромнікаў была этнічнымі эстонцамі. М-да, кепскі прыкляд заразлівы. А ўжо калі грошай няма, то й па крамах можна ў любой кампаніі пракінуцца.

Анягож, шмат хто закідае эстонскаму прэзыдэнту неабачлівасьць дзеяньняў – маўляў, ці нельга было адразу патлумачыць неабходнасьць пераносу не антырадзянскай рыторыкай, а агульначалавечай?

Той жа Krishtafovitch у сваім апошнім допісу прыводзіць цікавы выпадак, як “незалежная здымачная група з Аўстрыі” пераблытала яго з лідэрам “абаронцаў бронзавага жаўнеру”, і што з гэтага атрымалася. Вось якім чынам робіць навіны эліта расейскага ТВ.

Эстонія ды Фінляндыя могуць вярнуць свае марскія межы да 1993 году, капіюе silverrebel са спасылкаю на Экономичну Правду ды Eesti Paevaleht. Магчыма, Масква на бронзавым жаўнеры вырашыла абкатаць метады супраціву гэтаму пастаўленьню: маўляў, Эстонія дзяржавы фашыстоўская, няма чаго зь ёю дамаўляцца. Нават калі й газаправод пройдзе па яе марскіх водах.

А зараз проста некалькі цытатаў (па эстонскае тэматыцы і ня толькі):

“Я вось што скажу – уласнае думкі там няма. Гэта натоўп. Не “зомбі”, не. Проста натоўп. Малады, ня надта адукаваны, шчыра бедны, можа, надта просты, але натоўп. Натоўп, які прыйшоў не па адзіным памкненьні,…. а проста там тусуецца. Гэта бачна, гэта адчуваецца…”

Фотарэпартаж azh7 з эстонскае амбасады ў Маскве.

“Паліцыя сьціплымі некалькімі нарадамі мірна “тусавалася” наўздалеч, уважліва паглядаючы на тых, хто прыходзіў да помніка… Прыйшоў і міністар абароны Эстоніі…”

Фотарэпартаж kocmoc з вайсковых могілак у Таліне.

Мы, молодые, только сейчас осознали (чувствовали мы это давно), что мы не более чем пушечное мясо в руках так называемых лидеров "оппозиции". Мы хотим справедливости, мы хотим возможностей в своей родной стране, нам не нравится, что нас грабят 24 часа в сутки и считают быдлом. Мы пошли за этими "лидерами" в надежде, что они дадут нам нормальную страну. Что мы получили взамен? Лично я вынужден уехать. В Минске меня ждет удобная камера. Кто-то потерял работу, кто-то учебу. Кто-то сидит. Кто-то прячется. Нас попользовали. И пытаются пользовать дальше...”

Андрэй Абозаў, “Трэці Шлях”для minsk_by

“В прошлом номере газеты облисполкома "Заря" напечатан ответ заместителя министра экономики Беларуси О.Мельникова по вопросу запрета России на поставку из Беларуси мяса. Проблема известна: вполне обоснованные подозрения, что братки-белорусы занимаются контрабандой американской печенки и польского мяса на Россию. На чем были и пойманы месяц назад. Что ж, на каждую тушку акцизную марку не наклеишь, а польскую чернильную печать можно срезать и поставить белорусскую. Чисто местный вопрос нашим генералам-колхозникам: почему-таки, несмотря на 15 триллионов дотаций, сельскому хозяйству польское мясо дешевле?

Пургу ад намміністра эканомікі РБ цытаваў ды аналізаваў valery-brest-by

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)